Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Удзел Пуціна й Кучмы ў “Славянскім базары” ня будзе парадным 11:03, 25/07/2001, Страна.Ru
Лідэры Беларусі, Расеі і Ўкраіны сустрэнуцца сёньня ў Віцебску. Уладзімер Пуцін выляціць у Віцебск у першай палове дня для таго, каб разам з іншымі лідэрамі прыняць удзел у фестывалі “Славянскі базар”. У адрозьненьні ад мінулага года форма ўдзелу прэзыдэнтаў у гэтым мерапрыемстве выбрана менш параднай. Год таму прэзыдэнты трох славянскіх краінаў адкрывалі капліцу на Прохаравым полі ў Клімаўскай вобласьці Беларусі, якая мяжуе і з Расеяй, і з Украінаю. На гэты раз ў праграме знаходжаньня ў Віцебску трох прэзыдэнтаў не заплянавана такіх самых сымвалічных жэстаў і крокаў, нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе “Славянскаму базару” споўніцца дзесяць гадоў.
У праграме аднадзённай паездкі прэзыдэнта Расеі ў Віцебск – нефармальныя двухбаковыя сустрэчы з лідэрамі Украіны й Беларусі. Пазьней Уладзімер Пуцін, Леанід Кучма і Аляксандар Лукашэнка пагавораць “без гальштукаў” ужо ўтрох. І толькі пасьля нефармальнага кантакту лідэры трох краінаў прымуць удзел у цырымоніі закрыцьця фестывалю.
Ужо праз тыдзень пасьля Віцебску лідэры трох краінаў маюць усе магчымасьці сустрэцца ў Сочы, у час нефармальнага саміту садружнасьці. А 24 жніўня Ўладзімер Пуцін мае намер прыляцець у Кіеў, каб прыняць удзел у 10-гадовым юбілеі незалежнасьці Ўкраіны. Пра такі жэст расейскага прэзыдэнта суседзі-украінцы перш не маглі нават марыць, але пасьля мінулай жнівеньскай сустрэчы прэзыдэнтаў ў Сочы адносіны двух краінаў пачалі разьвівацца настолькі пасьпяхова, што сустрэчы зараз адбываюцца часта і па разнастайных прычынах.