Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве прайшло пахаваньне дыктатуры 11:04, 25/07/2001, ЗУБР
22 ліпеня магілёўскія актывісты руху ЗУБР пахавалі дыктатуру. У 14.00 з Кастрычніцкага парку выйшла траурная працэсія і рушыла ў бок Сьвятога возера. Наперадзі калёны несьлі крыж, зроблены з лыжаў, несьлі вянкі з надпісамі “Аб табе не смуткуюць пенсыянэры. Мы паклапоцімся аб іх. ЗУБР”, “Нам добра без цябе”. За гэтым несьлі труну, зробленую па апошняй прозьбе спачылага, чырвона-зялёнага колеру. У ёй ляжала цела дыктатуры. Гучала музыка, гармонік, гітара, сьвісьцёлкі, дудзелкі.
Народ, не хаваючы радасьці, сьпяваў жалобныя сьпевы. Працэсія прайшла па пляжу, разьвярнулася й спынілася, каб назаўсёды разьвітацца са спачылай дыктатурай. Прагучалі апошнія словы. Пасьля гэтага труну забілі, выйшаў чалавек зь бел-чырвона-белым калом у руках. “Каб прывід дыктатуры больш ніколі не трывожыў нас, я забіваю ў яе сэрца гэты кол”. У цішы, усе ўважліва назіралі за тым, што адбываецца. Калі справа была зроблена, труну кінулі ў ваду. Вызваліўшыся ад вянкоў, удзельнікі працэсіі ўзялі ў рукі белае палотнішча з заклікам “Час выбіраць”.