Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзёньнік палітвязьня Валеры Шчукіна
11:09, 25/07/2001

Турэмная сэрыяда Валеры Шчукіна усім добра вядома. Але да сёньня Валеры Алексеевіч пісаў, як кажуць, “пост-фактум” – пасьля выхаду з турэмных засьценкаў. Таму асобам, якія знаходзяца ў прыёмніку-разьмеркавальніку ў сьледчым ізалятары, перапіска не дазваляецца. Зараз журналіст-праваабронца - паўнапраўны зэк: адбывае арышт па Крамінальнаму кодэксу. А ў адпаведнасьці з часткаю 1 артыкула 85 Крымінальна–выканаўчага кодэксу (УВК) “Асуджаным да пазбаўленьня волі дазваляецца атрымліваць і адпраўляць лісты й тэлеграмы без абмежаваньня іхняй колькасьці”. Так што “Народная воля” мае магчымасьць пачаць публікацыю чаговай турэмнай сэрыі вядомага “палітычнага хулігана” ужо сёньня. Дзёньнік палітвязьня Шчукіна чытайце на нашым сайце.

Нагадаем, што журналіст-праваабаронца В.Шчукін 20 сакавіка 2001 года прыгавораны да трох месяцаў крымінальнага арышту за абарону свабоды інфармацыі ад пасягальніцтваў на яе міністра ўнутраных справаў У.Навумава.

І яшчэ. На жаль, публікацыю сэрыі матэрыялаў В.Шчукіна пачынаем з другой часткі – першая па якіхсьці прычынах у рэдакцыю не трапіла.

Серада, 13 чэрвеня, 2-і дзень

Учорашняе патрабаваньне аб звароце да мяне на “Вы” падзейнічала – ужо на наступную раніцу раздаччык цукру ня тыкаў. На зьдзіўленьне, гарбата была гарбатаю. Зразумела, што напой, завараны ў аб’ёме, які вылічаецца сотнямі літраў, адрозьніваецца ад прыгатаванага ў паўлітровым імбрычыку і па асаблівай тэхналёгіі. Тым ня менш тое, што мне налілі, была не падфарбаваная цёплая вадзічка, якой частуюць арыштантаў у Менску на Акрэсьціна.

Мяркую, будзе магчымасьць параўнаць. Бо пасьля 92 сутак турмы мяне чакаюць яшчэ 10 сутак ізаляцыі ў спэцпрыёмніку за “палітычнае хуліганства” 18 траўня гэтага года – у дзень 2-га так званага Ўсебеларускага сходу.

Вакно ў камеры разьбітае. Дакладней, адсутнічае палова шкла. Спаў не распранаючыся. Больш за тое, ноччу нацягнуў на сябе ўсе кашулі, што меў. Цёплага швэдру ня ўзяў – бо лета-ж на вуліцы. Так гэта на вуліцы, а цэментная падлога камеры знаходзіцца ніжэй узроўню турэмнага двара.

Раніцай зьвярнуўся да дзяжурнага і папрасіў уставіць шкло, але атрымаў адказ, што мяне перавядуць. Аднак ня толькі не перавялі, а, наадварот, да канца дня дадалі трох чалавек з ліку тых, хто адбывае арышт.

Зрабілі флюраграфію і зноў зьнялі адбіткі пальцаў. А ў СІЗА дактылёскапію ўжо рабілі. У кастрачніку 1999 года, пасьля майго заключэньня ў гэтую ўстанову за адстойваньне свабоды шэсьцяў і дэманстрацыяў.

Маладыя салдаты-ахоўнікі, якія суправаджаюць зэкаў, пабачыўшы сівога з барадой мужыка, пыталіся:

- За што сядзіш, дзед?

Адказваю:

- За хуліганства.

- Бабку ганяў?

- Не, міністра...

Рэакцыю субяседніка можна ахарактарызаваць словамі: нямая сцэна.

Першая прагулка. Выдзелена гадзіна. Падалося, што значна меней. Колькі насамрэч- сказаць цяжка, часавымяральнік канфіскавалі. Хто ў беларускім камітэце па выкананьню пакараньняў (КВП) патлумачыць: навошта гэта робіцца? Навошта арыштаваных пазбаўляюць магчымасьці арыентвацца ў часе сутак? Для сучаснага чалавека, што жыве па хвілінах, - гэта пакута. Наўмыснае прычыненьне пакутаў класыфікуецца канвэнцыяй ААН ад 12 сьнежня 1984 года (артыкул 1) як пытка.

Са зьяўленьнем перасяленцаў па нумары паплылі рудыя аблокі – двое зь іх паляць. Аднак праз хвілінаў 15-20 стала не да цыгарэтнай “асалоды” – запахла палёным. Усе запрацавалі насамі. На жаль, нюх у нас, у адрозьненьні ад сабак, ніякі. Крыніцу знайшлі толькі тады, калі паваліў дым. Аказалася – гарыць матрас. Напэўна, сукамернікі на разьвітаньне пажартавалі і сунулі ў скручаны для пераносу матрас акурак.

Спробы затушыць рукамі і нават заліць вадой былі беспасьпяховымі: вата працягвала тлець. Прышлося матрас распароць, раскласьці вату па падлозе, усю яе перабраць і вытаскваць тленнныя шматкі. Раз’едлівы вочы дым распаўсюджваўся і на карыдор, а гэта ўжо НС. Як сьледзтва, у гэты вечар 217-ю камеру наведалі ўсе службовыя асобы СІЗА. Уключна з начальнікам.

Візыт палкоўніка Саевіча аказаўся самым дзейсным. У вакно адразу ўставілі шкло, на сьцяну павесілі люстэрка. Мне выдалі матрас і коўдру замест іх падабенства. Замянілі матрас “пагарэльцу” і выдалі коўдру бязкоўдраньніку, што прыйшоў з 22-й камэры.

Скончыўся вечар піцьцём трыдыцыйнай зэкаўскай гарбаты, якую я, памятаючы рэакцыю на яго свайго сэрца ў мінулы раз, адмовіўся.

У суседняй 218-й камэры – зэчкі. Жаночыя галасы, што чуваць з-за сьцяны, некалькі асьвяжаюць нашую мужчынскую кампанію. Праяўляем галантнасьць – уключаем тэлевізар на ўсю гучнасьць. Спадзяемся, што і імі штосьці чуваць. Усё будзе весялей – радыё ў нашых камерах няма.

Чацьвер, 14 чэрвеня, 3-ы дзень

СІЗА, падобна, перапоўнена. Посуду не хапае, і ежу ў гэты дзень давалі на дваіх ў адной місцы. Тых, хто пад вартаю, так шмат, што на прагулку выводзяць і да і пасьля абеду.

217-й сёньня прапанавалі прагуляцца ў час абеду. Аднак мы, нягледзячы на незадаволенасьць аховы, вырашылі кіравацца армейскім прынцыпам: “Вайна вайной – абед па раскладу”. Да санкцыяў справа не дайшла, і пасьля прыёму ежы на прагулку ўсё-ж такі вывелі.

Прагулачны дворык - гэта бетонны калёдзеж, у які саніспэктар, падобна, не заглядае гадамі. Тым не менш гэта магчымасьць разьмяць ногі.

Перасоўваюся па турме ў майцы “Хартыя’97”. Грамадзкім і камэрцыйным структурам – інфармацыя да роздуму:з такім самым посьпехам я мог бы хадзіць з надпісам “БГК”, “Народная воля” і г.д.

Карыстаючыся выпадкам, правожу палітлікбез сукамернікаў. Так сказаць, не адыходзячы ад тэлевізара. Напрыклад, кажуць, што ёсьць 26 прэтэндэнтаў на пост главы дзяржавы. У іх роўныя правы. Але ў аднаго больш “роўныя”: БТ напрацягу двух сутак несупынна трансьлюе, як дзейны глава рэжыму “сьціпла”, як просты сьмяротны, прынёс заяву ў Цэнтрвыбаркам. Астатніх ня толькі не паказалі, але нават прозьвішчы не назвалі.

Высьветлілася, што сукамернікі ня вераць ня толькі сёньняшняму кіраўніку, а наогул нікому. Прыйдуць, маўляў, да ўлады, як Лукашэнка, забудуцца на свае абяцаньні. За ўсіх не адказваю, але што Міхаіл Чыгір, які адседзіў восем месяцаў у лукашэнкаўскіх засьценках, свае абяцаньні палепшыць умовы зэкам не забыў гэта дакладна.

Нарэшце да канца трэцяга дня далі соль, хоть прасілі пра гэта штодзённа, не менш за два разы, і прынесьлі “Вечерний Минск”. Іншымі выданьнямі СІЗА не забясьпечвае.

Перад гэтай “творчай камандзіроўкаю” шэраг апазыцыйных СМІ абяцалі забясьпечыць мяне ў турме сваёй прадукцыяй. Што ж, пажывем-пабачым, ці сапраўды у іх “дамова даражэй за грошы”.

Валеры Шчукін, праваабаронца БГК, “Народная воля”, 25 ліпеня 2001 г.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: