Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Кіты” плян не выцягваюць 11:11, 25/07/2001, «Вечерний Минск»
Ня ўсе могуць распаволіцца ў гэтыя сьпякотныя ліпеньскія дні. Ня простая сытуацыя складваецца на буйных менскіх прадпрыемствах – МТЗ, МАЗе,”Кераміне”, “Камунарцы” і іншых. На чарговым паседжаньні намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Ярохаў папрасіў главаў раённых адміністрацыяў зьвярнуць сур’ёзную ўвагу ня толькі на нашых “кітоў”, а на “рыбку” больш дробную, каб за кошт эфектоўнай працы дробных прадпрыемстваў і арганізацыяў выйсьці на плянавыя паказчыкі ў агуле.
Тым ня менш, па словах намесьніка главы сталічнай улады, падаткі ў ліпені зьбіраюцца пасьпяхова. За 20 дзён іх паступіла ў гарадзкую казну ў параўнаньні з тым самым чэрвеньскім перыядам на 17 адсоткаў болей.
Напружана прыйдзецца працаваць у ліпені – жніўні тым арганізацыям і службам, якія адказваюць за падрыхтоўку школаў да новага навучальнага года. Па паведамленьнi начальніка гарадзкога ўпраўленьня адукацыі Міхаіла Ціцянкова 58 аб’ектаў ужо гатовыя цалкам. Аднак ў большай частцы школаў рамонтныя працы яшчэ вядуцца.
І ў менскіх дварах таксама. Начальнік галоўнага вытворчага ўпраўленьня жыльлёвай гаспадаркі Леанід Лукьяновіч назваў такія лічбы. З 20 дваровых тэрыторыяў рамонтнікі сыйшлі, а ў 103 дварах працы працягваюцца, праўда, як ён прызнаецца, не паўсюль з задавальнаючай якасьцю і тэмпамі.
Гарадзкія ўлады таксама настроены рашуча зьмяніць выгляд пад’ездаў і падключыць да гэтай доўгатэрміновай акцыі і камунальшчыкаў, і прадстаўнікоў санітарнай службы, і супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў, і саміх жыхароў.