Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Упершыню пасьля развалу СССР і напярэдадні выбараў – шырокамаштабныя ваенныя навучаньні 11:12, 25/07/2001, АВН
адбудуцца ў жніўні-верасьні гэтага года. Комплексныя аператыўна-тактычныя навучаньні Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў рэспублікі (у тым ліку – часткі і падразьдзяленьні Міністэрства ўнутраных справаў, Дзяржаўнага камітэту прымежных войскаў, чыгуначных войскаў) будуць праводзіцца на Госкім, Даманаўскім, Абуз-Лясноўскім, Дрэтуньскім, Пралескім і Ружанскім палігонах. Чакаецца, што на заключным этапе навучаньняў будзе прысутнічаць Аляксандар Лукашэнка. Ён, у прыватнасьці, пабачыць некатрыя фазы тактычнага навучаньня з баявой стральбою. У ваенным ведамстве рэспублікі падкрэсьлілі, што з часу Савецкага Саюзу такіх шырокамаштабных навучаньняў у Беларусі не праводзілася.