Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзыдэнты “изобразили на троих" на “Славянскім базары”
11:03, 26/07/2001, «КоммерсантЪ»

Учора ў Віцебску прэзыдэнты Расеі, Украіны й Беларусі сустрэліся на “Славянскім базары”. Як гэта было, распавядае спэцыяльны карэспандэнт Андрэй Калесьнікаў.

У першай палове дня прэзыдэнтаў пабачылі ў пансыянаце “Крупеніна”. Спачатку ў пансыянат на адной машыне прыехалі Аляксандар Лукашэнка й Леанід Кучма, а праз чвэрць гадзіны зьявіўся і Ўладзімер Пуцін.

Пра пансыянат, дзе яны сустрэліся, варта распавесьці больш падрабязна. На ўезьдзе гасьцей сустракае прывітальны надпіс: “Добро пожаловать для общения с природой!”. Наўрадці прэзыдэнты зьвярнулі на яе сваю ўвагу, як і на саму прыроду, бо прыехалі размаўляць адзін з адным, а не зь ёй. Калісьці на месцы гэтага пансыянату разьмяшчалася рэзыдэнцыя першага сакратара ЦК кампартыі Беларускай ССР Пятра Машэрава. Гэтая рэзыдэнцыя, маленькі драўляны домік, і зараз стаіць тут, хоць, вядома, губляецца на фоне недабудаванай лазьні агромністых памераў. Праўда, на ейным фоне губляецца нават новенькі корпус №1, прызначаны для самых галоўных гасьцей. У гэты год галоўным стаў Уладзімер Пуцін, а ў мінулым калі корпус №1 толькі адкрыўся, - Ала Пугачова, якая прыехала на “Славянскі базар” разам з мужам.

Муж яе тады адзначыўся ў Віцебску. Вядома, што ён з кімсьці пабіўся і што яго арыштавалі й пасадзілі ў КПЗ, а пасьля з жалем адпусьцілі. На гэты раз Філіп Кіркораў прыехаў у Віцебск на вялікім “Хаммэры”, азін выгляд якога прыводзіць у шаленства мясцовых даішнікаў. І яны, па аповядах рабочых пансыянату, нават сказалі Кіркораву, што няхай ён нават і ня сунецца ў цэнтар іхняга горада са сваім “Хаммэрам”, таму што за ім яшчэ 15 сутак зь мінулага года, якія ён яшчэ не адседзіў. Жонка Філіпа Кіркорава, якая ў мінулым годзе нічым не вінаватая перад Віцебскам, сказала, што ў гэтым годзе яна згодна жыць толькі ў “Крупеніна”, у корпусе №1. Ёй патлумачылі, што на гэты раз прыедуць больш важныя госьці, чымсьці яна. Ала Барысаўна, натуральна, спачатку ў такую лухцень не паверыла і настойліва паўтарыла сваю просьбу. Тады ёй прапанавалі пажыць ў першым корпусе першыя чатыры дні, а пасьля ўсё ж такі вызваліць памяшканьне. Толькі пасьля гэтага яна нарэшце пакрыўдзілася і зараз жыве ў горадзе.

Вядома, ёй было што губляць. У “Крупеніна” вельмі добра: у возеры Бароўна плаваюць шчупакі й ляшчы. Летась у Бароўну выпусьцілі паўтоны шчупачкоў і паўтары тоны падлешчыкаў. Падлешчыкі вырасьлі ў памер паўтары ляшчы, а шчупачкі так маленькімі, напэўна, і засталіся, таму што іх ніхто ня можа злавіць.

Прэзыдэнты селі ў спэцыяльна падрыхтаваную для іх альтанку на беразе возера й правялі не самы, напэўна, благі час у іхным жыцьці. Напярэдадні журналісты меркавалі, што гэты час, праўда, ня лепшым для Леаніда Кучмы. Таму што размова аб даўгах за пастаўкі расейскага газу на Ўкраіну ня скончана. Але намесьнік главы адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька заўважыў, што пра газ прэзыдэнты наўрадці будуць гаварыць: ня той фармат. Спадар Прыходзька сказаў, што размаўляць, наадварот, будуць пра прыемнае: напрыклад, пра тое, што Зьнешэканомбанк толькі што разьлічыўся з грамадзянамі Ўкраіны па ўкладах замарожаным яшчэ на пачатку 90-х. Пры гэтым на сустрэчы наўрадці абмяркоўвалася пытаньне, ці разьлічыўся Зьнешэканомбанк з грамадзянамі Расеі.

Пакуль прэзыдэнты абмяркоўвалі свае важныя пытаньні. Рабочыя пансыянату, седзячы на лаве ля дому Машэрава, абмяркоўвалі свае, ня менш важныя. Справа ў тым, што ў адным доміку, які аблюбаваў спэцназ аднаго з главаў дзяржаваў, у іх засталося піва, без якога рабочыя па вядомых прычынах не маглі абыйсьціся на гэту раніцу.

Вось хуткім крокам да іх падыйшоў, хвалюючыся, намесьнік дырэктара пансыянату Ўладзімер Фёдаравіч і закрычаў:

- Я іх бачыў! Як вас! Пуцін едзе. Рукой размахвае! А да яго Лукашэнка й Краўчук падыходзяць.

- І што?

- Вітаюцца!

- Ну і ну!- у захапленьні круцілі галовамі мужыкі.

Уладзімера Фёдаравіча пасьвяцілі ў асноўную праблему. Ён адразу паспакайнеў.

Між тым прэзыдэнты ўсё размаўлялі ў альтанцы. Праўда, з размовы з рабочымі высьветлілася, што ў мірны час гэта ніякая не альтанка, а пляцоўка для адпачываючых у пансыянаце. Рабочыя патлумачылі, што да іх можа прыехаць і проста так, адпачыць. Прэзыдэнцкі корпус абыйдзецца ў 150 тысячаў беларускіх рублёў (гэта прыкладна 3 тысячы нашых). Прычым перавага пасыянату ў тым, што гэта, магчыма, адзінае месца ў Беларусі, дзе ніхто не папросіць ніякіх дакумэнтаў. Хіба гэта блага?

Сустрэча прэзыдэнтаў трох краінаў нарэшце скочылася, і яны падыйшлі да журналістаў.

- Ну як настрой у гэты сьвяточны дзень? – запытаў іх расейскі журналіст.

Уладзімер Пуцін сказаў, што адкажа Аляксандар Лукашэнка. Той з гатоўнасьцю адказаў:

- А ў вас?

Спадар Лукашэнка патлумачыў, што іхні настрой сапраўды вельмі добры, бо сустрэча пачалася надзвычай плённа, бо Ўладзімер Ўладзімеравіч распавядаў пра саміт у Генуе. Ягоныя калегі такога энтузыязму не выказалі. Уладзімер Пуцін і Леанід Кучма задумліва глядзелі на асфальт і маўчалі. Пасьля Лукашэнка й Пуцін сыйшлі для размовы адзін на адзін, а Леанід Кучма ў чаканьні сваёй аўдыенцыі з Пуціным пачаў прагульвацца ўздоўж возера і ад суму кпіў журналістаў, што стаялі непадалёк. Яны, зрэшты не чулі, што ён ім кажа. Нарэшце ён дачакаўся сваёй чаргі.

- Як на Лукашэнку, так поўна прэсы, а я прыйшоў – значна менш! – задумліва сказаў Леанд Кучма, паглядзеўшы па баках.

Калі сустрэча скончылася, ён выглядаў куды больш раскаваным і нават вясёлым. Ён распавёў, што запрасіў Ўладзімера Пуціна ў Севастопаль на сумесны парад расейскага й украінскага флатоў у гонар Дня ВМФ Расеі. Пуцін запрашэньне прыняў.

- І нават, калі будзе магчымасьць, прыедзеце, можа, на дзень раней на асьвячэньне Ўладзімерскай царквы? – запытаў ён Пуціна. І патлумачыў, што на тым месцы, дзе зараз стаіць гэтая царква, раней, на ягоную думку, хрысьцілі князя Ўладзімера, які пазьней хрысьціў усю Русь.

- Будзе такая магчымасьць прыехаць на дзень раней? – трывожна запытаў Леанід Кучма.

- Будзе, будзе, - папляскаў яго па плячу Пуцін.

І яны паехалі на фествальны канцэрт.

На адкрыцьці фіналу фестывалю кожны з прэзыдэнтаў выступіў. Яны гаварылі пра важныя рэчы: аб яднаньні брацкіх культур славянскіх народаў, пра працэс стварэньня сяброўства паміж гэтымі народамі і пра тое, што яшчэ геніяльны пісьменьнік з магутнымi, па меткай заўвазе Аляксандра Лукашэнкі беларускімі карнямі Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі неаднаразова падкрэсьліваў важкасьць трохбаковых зносінаў. Пасьля яны сыйшлі са сцэны глядзець канцэрт адкульсьці зверху. А вядучы Ўладзімер Бярозін быў ў гэты дзень адзіным, хто ўслых выказаў тое, што цэлы дзень мелася на ўвазе. “Я ўпэўнены, - сказаў ён, - што прэзыдэнты зьбяруцца на наступны год у тым самым складзе”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: