Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР праводзіць Кучму, Пуціна й Лукашэнку 11:04, 26/07/2001, ЗУБР
Учора 25 ліпеня фестываль “Славянскі базар” наведалі Ўладзімер Пуцін, Леанід Кучма й Аляксандар Лукашэнка. Віцебскія зубры добра падрыхтаваліся да гэтага візыту. Увесь горад быў замаляваны пытаньнямі аб лёсе зьніклых людзей і залеплены налепкамі.
Калі ж кіраўнікі трох дзяржаваў пакідалі горад, на шляху картэжаў сталі некалькі дзесяткаў актывістаў руху супраціву ЗУБР. Яны трымалі здымкі зьніклых людзей.
Акцыя была падрыхтавана з захававаньнем сакрэтнасьці. Таму для міліцыі яна стала нечаканасьцю. “Стражы парадку” былі ў шоку, і глядзелі на зуброў з бясьсільнай злосьцю. Пасьля праезду картэжу, зубры несьпяшаючыся разыйшліся.