Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крымінальная справа сына Віньнікавай перададзена ў суд 11:05, 26/07/2001
Крымінальная справа адносна Сяргея Віньнікава, сына былога старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Тамары Віньннікавай, перададзена ў суд Цэнтральнага раёну Менску. Па словах старшыні суда, працэс пачнецца не раней, чым праз два тыдні – прыкладна ў першай дэкадзе жніўня.
С.Вінінікаў і яшчэ тры чалавекі абвінавачваюцца ў незаконным звароце наркатычных сродкаў – с.3 арт.328 КК Беларусі. Ім пагражае тэрмін ад 5 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Сяргей Віньнікаў быў затрымана ў Менску 21 сакавіка гэтага года і абвінавачаны ў спробе збыту 5 грамаў гераіну.
Трэба адзнычыць, што арышт С.Віньнікава супаў па часе з пачаткам публікацыі ў сродках масавай інфармацыі шматлікіх матэрыялаў і інтэрвію з ягонай маці, якая зараз знаходзіцца ў эміграцыі. Затым Т.Віньнікава раптоўна спыніла публікацыю сваіх артыкулаў і інтэрвію, а таксам кнігі, у якой раскрыла ўсе непрыстойнасьці беларускіх высокіх чыноўнікаў. Экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі патлумачыла гэта тым, што да яе сваякоў пачалі паступаць пагрозы і папярэджжаньні аб расправе.