Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Нямеччыне не сумняваюцца, што ў Беларусі дзенічае “эскадрон сьмерці” 11:08, 26/07/2001, Радыё Свабода
Адная з самых уплывовых нямецкіх газэтаў Frankfurter Allgemeine Zeitung надрукавала вялікі артыкул, прысьвечаны зьнікненьню людзей у Беларусі. Галоўная выснова артыкулу: сёньня амаль ніводзін аб’ектыўны палітык ня мае сумневу, што ў Беларусі быў створаны ўладамі і дзейнічаў да самага апошняга часу “эскадрон сьмерці”. На яго рахунку да 30 забітых праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Cярод іх такія вядомыя палітыкі як Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, тэлеапэратар Зьміцер Завадскі.
У артыкуле таксама згадваецца факт, што патэнцыйны галоўны кандыдат аб’яднанай беларускай апазыцыі на цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах Генадзь Карпенка не памёр ад інсульту, а быў атручаны ў нявысьветленых дасюль абставінах. Таксама згадваецца інфармацыя былога сьледчага пракуратуры аб тым, што падчас вобыску ў кватэры аднаго з кіраўнікоў “эскадрону сьмерці” камандзіра САХРу Паўлючэнкі былі знойдзеныя 16 відэастужак з запісамі катаваньняў і забойства ахвяраў “эскадрону”, а таксама сотні тысячаў даляраў. Пазьней гэтыя стужкі ў невысьветленых абставінах зьніклі.
Frankfurter Allgemeine Zeitung лічыць, што перасьлед праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі – гэта пасьлядоўная і жорсткая сыстэма запалохваньня і пры неабходнасьці фізычнага зьнішчэньня ўсіх тых, хто рэальна пагражае беларускаму аўтакратычнаму рэжыму.