Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адгрузка мінеральных угнаеньняў вядзецца як ніколі блага 11:13, 26/07/2001
Сёлета адгрузка мінеральных угнаеньняў да пасяўной азімых ідзе як ніколі блага. Як паведаміла крыніца ў беларускім урадзе, па стану на 20 ліпеня было адгружана: калійных угнаеньняў – усяго 9 адсоткаў ад заплянаванага (больш за 11 тонаў), фосфарных – толькі 7 адсоткаў (2,7 тысячаў тонаў).
Як лічаць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня, пасяўная азімых, хутчэй за ўсё, будзе праходзіць зь недахопам угнаеньняў. Як, між іншым, і вясновая, калi на палі было ўнесена мінеральных угнаеньняў на 30 адсоткаў меней нормы.