Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі гатовы да выпрабаваньня новы зенітны ракетны комплекс 11:14, 26/07/2001, АВН
Канструктары Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднаньня “Агат”, асноўная прадукцыя якога аўтаматызаваныя сытэмы кіраваньня, распрацавалі новы ўзор узбраеньня для вайсковай супрацьпаветранай абароны – зенітны ракетны комплекс “Шлем”. Калі выпрабаваньні будуць пасьпяховымі, то на НВА “Агат” плянуюць разьвярнуць сэрыйную вытворчасьць новага ўзору ўзбраеньня НПА.
Як паведамілі карэспандэнту агенцтва ваенных навінаў у адміністрацыі прадпрыемства, ЗРК “Шлем” уяўляе сабой апорна-пускавую устаноўку – лёгкі лафет, на якім разьмешчаны два перасоўных зенітных ракетных комплекса “Ігла” і месца для стралка. Галоўная навізна заключаецца ў тым, што на комплексе ўсталяваны арыгінальны аптычны прыцэл і сродкі сувязі, дзякуючы чаму стралок увесь час зьвязаны з камандзірам і кампутарнай аўтаматызаванай сыстэмаю упраўленьня і ў любы момант ведае, што яму трэба зьнішчыць. Па словах распрацоўшчыкаў “Шлему”, адзін комплекс здольны замяніць адразу некалькі стралкоў зенітчыкаў, узброеных ПЗРК “Ігла”, прычым без зьніжэньня эфетоўнасьці стральбы.