|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Місія ААВЦУЭ падрыхтавала заўвагі й рэкамендацыі аб парушэньні ўладамі выбарчага заканадаўства 11:17, 26/07/2001 “У адпаведнасьці з выбарчым кодэксам часткаю прававой асновы выбараў прэзыдэнтаў Беларусі зьяўляюцца дэкрэты прэзыдэнта №8 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьнi парадку атрыманьня й выкарыстаньня замежнай дармовай дапамогі”, №11 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьнi парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, іншых масавых мерапрыемстваў й пікетаваньня ў Рэспубліцы Беларусь” і №20 “Аб абавязковым дэкляраваньні даходаў і маёмасьці кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, ягоных сваякоў, жонкі (мужа) і ейных (ягоных) бацькоў і некаторых іншых мерах, накіраваных на правядзеньне адкрытых, свабодных і сумленных выбараў”. Неабходна зазначыць, што ўключэньне ў заканадаўчую тканку рэгуляваньня выбарчага працэсу па выбарах прэзыдэнта прэзыдэнцкага заканадаўства, асабліва дэкрэта №20, ва ўмовах балятаваньня дзейнага прэзыдэнта на другі тэрмін дадае ва ўрэгуляваньне выбарчага працэсу вельмі істотныя навэллы. Як вядома, увядзеньне дэмакратычных па свайму характару абмежаваньняў дапускаецца міжнародным правам, аднак іх палітычнае выкарыстаньне адным з асноўных удзельнікаў выбараў непасрэдна напярэдадні выбараў або падчас выбарчай кампаніі выклікае адчуваньне імкненьня стварыць дадатковыя палітыка-прававыя гарантыi асобным кандыдатам, і такая практыка не адпавядае Рэкамендацыям БДІПЧ АБСЭ па аналізу заканадаўчай базы выбараў (Варшава, сакавік 2001 год). Паколькі выданьне вышэйзгаданых дэкрэтаў фармальна не супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, але ў той самы час можа ствараць няроўныя прававыя ўмовы для кандыдатаў падчас далейшага назіраньня за правядзеньнем выбарчай кампаніі, неабходна ўважліва назіраць за прымяненьнем Цэнтральнай камісіяй і іншымі выбарчымі камісіямі на практыцы вышэйзгаданых дэкрэтаў. Неабходна, каб выбарчыя ворганы, з аднаго боку, пазьбягалі прыняцьця рашэньняў, у тым ліку ў сувязі з адмаўленьнем кандыдатам у рэгістрацыі на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, перш усяго толькі па фармальных прызнаках, а з другога боку – каб гэтыя рашэньні прымаліся ў абстаноўцы максымальнай адкрытасьці й галоснасьці пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых асобаў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і каб прынятыя рашэньні былі абгрунтаваныя, аргумэнтваныя і адэкватныя ступені парушэньня патрабаваньняў дэкрэтаў і своечасова даводзіліся да ўсеагульнага веданьня. Неабходна, каб згаданыя Дэкрэты прымяняліся строга ў адпаведнасьцi з законам і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Выбарчага кодэксу, агульнапрызнанымі прынцыпамі й нормамі міжнароднага права ў галіне арганізацыі дэмакратычнага выбарчага працэсу, міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь і іхняе прымяненьне сьведчыла аб іхняй дэмакратычнасьці. Важна, каб падчас выбарчай кампаніі практыка выданьня прэзыдэнцкіх дэкрэтаў па пытаньнях арганізацыі выбарчага працэсу й зьвязаных зь ім пытаньняў не атрымала свайго далейшага працягу да афіцыйнага сканчэньня выбараў. Пры фармаваньні складу участковых выбарчых камісіяў, якія арганізуюць галасаваньне выбаршчыкаў, неабходна забясьпечыць адэкватнае (раўнапраўнае) прадстаўніцтва кандыдатаў ад палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў з улікам прапановаў, што паступаюць ад іх па вылучаных кандыдатурах. Неабходна стварыць рэальныя ўмовы адкрытасьці, глоснасьці й “празрыстасьці” у дзейнасьці выбарчых камісіяў усіх узроўняў. Ворганам выканаўчай улады трэба выконваць прадугледжаныя Выбарчым кодэксам і іншымі выбарчымі актамі абавязкі па аказаннi судзейнічаньня выбарчым камісіям і іншым удзельнікам выбарчага працэсу, ня ўмешваючыся пры гэтым у кампетэнцыю выбарчых камісіяў, не завышаць свае паўнамоцтвы па ўдзелу ў арганізацыйным забесьпячэньні выбараў. Неабходна забясьпечыць адкрытае правядзеньне праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў ў падпісных лістах у падтрымку вылучэньня кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі, у тым ліку шляхам інфармаваньня ўпаўнаважаных прадстаўнікоў ініцыятыўных групаў і СМІ пра час і месца праверкі падпісных лістоў. Пры праверцы падпісных лістоў і дакладнасьці подпісаў выбаршчыкаў не аказваць на выбаршчыка якога-небудзь узьдзеяньня. Недапусьціма злоўжываць выкарыстаньнем адміністратыўных ці фінансавых сродкаў з мэтамі выбраньня і прадвыбарчай агітацыі. Выбарчае заканадаўства прадугледжвае, што ўсе кандыдаты маюць роўныя правы і абавязкі, а кандыдаты, якія займаюць дзяржаўныя ці іншыя службовыя пасады, не маюць права выкарыстоўваць перавагі свайго службовага становішча ў мэтах свайго выбаршчыка. Выбарчыя камісіі, праваабарончыя ворганы павінны рашучым чынам спыняць практыку ці спробы выкарыстаньня адміністратыўных магчымасьцяў для правядзеньня прадвыбарчай кампаніі кандыдатаў. Удзел дзейнага прэзыдэнта Беларусі ў якасьці кандыдата, якія балятуецца на другі тэрмін, не павінны ўключаць выкарыстанне сваго службовага становішча для прыняцьця дадатковых ці якіх-небудзь мераў з мэтаю свайго выбраньня. Золтан Зотт, Генэральны сакратар ААВЦУЭ Аляксандар Вешнякоў, старшыня ЦВК Расеі Аляксандар Гашыцкі, член ЦВК Украіны Мікалай Рыбачук, член ЦВК Украіны Ігар Еўланаў, дарадца Ўпраўленьня міжнародных сувязяў Апарату ЦВК РФ Іштван Кэсэгі, кіраўнік “Балканпраэкт”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|