 | ПАЛIТЫКА |  |

Лукашэнку выбіраюць псыхічнахворыя 11:19, 27/07/2001

Грамадзянская ініцыятыва «Незалежнае назіраньне» зафіксавала 240 парушэньняў закону падчас збору подпісаў у час прадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Галоўны доктар адной з псыхіятрычных лякарняў Гомельшчыны сабраў подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў 70 сваіх пацыентаў. А ў некаторых школах Беларусі настаўнікаў не адпускалі на вакацыі да таго часу, пакуль яны не прад`яўлялі назьбіраныя імі 90 подпісаў «на карысьць» згаданага кандыдата ў прэзыдэнты. 
У склад участковых камісіяў па выбарах прэзыдэнта ўвайшло толькі 4,4 % прадстаўнікоў палітычных партыяў 11:18, 27/07/2001

У Беларусі ўтворана 6 753 участковых камісіяў па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Як паведамілі БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме, у іхні склад увайшло 78 407 прадстаўнікоў ад палітычных партыяў, іншых грамадзкіх арганізацыяў, працоўных калектываў, выканаўчых ворганаў, грамадзяне, вылучаныя шляхам падачы заяваў. Ад палітычных партыяў, іншых грамадзкіх аб’яднаньняў у прыватнасьці ў склад участковых камісіяў увайшло 3 473 чалавека. 
БЫЎ ГЕНЭРАЛ ЛАПАЦІК. БЫЎ ДЭТЭКТЫЎ. А ЗАРАЗ... ПРОСТА МУЗЭЙНЫ ЭКСПАНАТ 11:17, 27/07/2001, «Народная воля»

Былы начальнік ГУКМ МУС генэрал-маёр Мікалай Лапацік у лістападзе мінулага года напісаў міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву рапарт, у якім лаканічна выкладалася, каму й калі сёньняшні генэральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман даў загад ліквідаваць Юры Захаранку, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага. Да нядаўняга часу дадзены дакумэнт быў за грыфам “сов.секретно”... 
Дзяржкантроль працягвае татальную праверку прафсаюзаў 11:16, 27/07/2001

Камітэт дзяржаўнага кантролю працягвае маштабную праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасьці Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, якая пачалася 17 чэрвеня. Правяраецца фінансавая дзейнасьць ня толькі самой Федэрацыі, але і ўсіх структураў, што ў яе ўваходзяць. 
Супрацоўнікаў гомельскага медычнага інстутута прымушаюць даваць патрабаваньні 11:15, 27/07/2001

“Мяне паставілі перад выбарам: ці дабраахвотная сьмерць, ці вызваленьне з-пад арышту пры дачы сьледзтву патрэбных прызнавальных паказаньняў”. Гэта заява утрымліваецца ў звароце на волю першага прарэктара Гомельскага дзяржаўнага медычнага інстытута Яўгена Сакалоўскага, які ён здолеў перадаць з гомельскага СІЗА, паведамляе “БДГ”. 
Датэрмінова вызвалены арыштаваны на 10 сутак Сяргей Бахун 11:14, 27/07/2001

На дзень раней, 27 ліпеня вызвалены з-пад варты лідэр брэсцкага адзьдзялення "Маладога фронту" Сяргей Бахун. С.Бахун быў удзельнікам акцыі, арганізаванай 10 сьнежня мінулага года з нагоды чарговай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека. Суд Ленінскага раёну Брэсту прызнаў акцыю несанкцыяніраваным пікетам і аштрафаваў яе ўдзельнікаў. 
Дырэктар Магілёўскага металюргічнага заводу звольнены 11:13, 27/07/2001

Ад займаемай пасады вызвалены дырэктар ААТ "Магілёўскі металюргічны завод" Арнольд Бандарук. Такое рашэньне 25 ліпеня прыняў савет акцыянэраў прадпрыемства, матывуючы яго невыкананьнем дырэктарам умоваў заключанага ў 1997 годзе кантракту. Прычынай адстаўкі Арнольда Бандарука стала значнае зніжэньне металюргічным заводам вытворчых паказчыкаў. 
Намесьнік старшыні калгасу «Заря» Магілёўскага раёну арыштаваны 11:12, 27/07/2001

Крымінальная справа па падазрэньні ў атрыманьні хабару ўзбуджана 25 ліпеня Магілёўскім РАУС у дачыненьні да намесьніка старшыні калгасу "Зара" Магілёўскага раёну. Паводле папярэдняй інфармацыі, намесьнік старшыні калгасу ў чэрвені гэтага года атрымаў хабар у суме 200 даляраў ЗША ад жыхара Магілёву за перадачу 12 тонаў камбікорму. Пакупнік кармоў падазраецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, намеснік старшыні калгасу - ў атрыманьні хабару. Абодва арыштаваныя. 
Дырэктар Магілёўскай швейнай фабрыкі затрыманы пры атрыманьні хабару 11:11, 27/07/2001

У сваім службовым кабінеце 24 ліпеня супрацоўнікамі АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Магілёву падчас атрыманьня хабару затрыманы генэральны дырэктар Магілёўскага ЗАТ "Швейная фабрыка "АКМО" 50-гадовы Васіль Грышчанка. Паводле папярэдняй інфармацыі, Васіль Грышчанка атрымаў 8400 даляраў ЗША за станоўчае вырашэньне аб пастаўцы дарагіх тканін і фурнітуры імпартнай вытворчасьці адной з маскоўскіх фірмаў. Вядзецца сьледзтва. 
Акция ЗУБРА в День Независимости в разделе «Фотохроника» 11:10, 27/07/2001

Крупную акцию протеста в День независимости провело в Минске движение сопротивления ЗУБР. В 12 часов дня на площади Победы внезапно появилось несколько сотен человек в майках с логотипом ЗУБРа. Выстроившись в два ряда вдоль вечного огня зубры возложили бело-красно-белый букет и много других цветов к монументу в честь освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Колонна в 500 зубров направилась по тротуарам в сторону Октябрьской площади. После того, как милиция перегородила им дорогу, зубры сели на землю с портретам пропавших в Беларуси известных людей. В ходе акции были задержано около двух десятков человек. Фотографии здесь
АКЦЫЯ ЗУБРА Ў ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. АРЫШТАВАНА ДВА ДЗЕСЯТКІ ЧАЛАВЕК 11:09, 27/07/2001

Буйную акцыю пратэсту ў Дзень Незалежнасьці правёў у Менску рух супраціву ЗУБР. А 12 гадзіне дня на плошчы Перамогі раптам зьявілася некалькі сотняў чалавек у майках з лягатыпам ЗУБРа. Зубры, стаўшы ў два шэрагі ўздоўж вечнага вагню ўсклалі бел-чырвона-белы букет і шмат іншых кветак да манументу ў гонар вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасьля гэтага на плошчы некалькі дзесяткаў былі прынятыя ў ЗУБР, яны далі клятву на вернасьць Беларусі. Пасьля гэтага калёна ў 500 зуброў накіравалася па тратуарах у бок Кастрычніцкай плошчы. Аднак, супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў у штацкім, якія апынуліся на плошчы спрабавалі пачаць бойку. Зубры ня сталі супраціўляцца, а селі на асфальт з партрэтамі зьніклых ў руках наўпрост перад кардонам. Тых, хто сядзеў наперадзі, супрацоўнікі АМАПу сталі зьбіваць нагамі. 
Уладзімер Ганчарык: наша каманда ведае, як вывесьці краіну з крызісу 11:08, 27/07/2001

Прэс-канферэнцыя з удзелам адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Ўладзімера Ганчарыка й членаў дэмакратычнай “пяцёркі” – Сяргея Калякіна, Паўла Казлоўскага й Міхаіла Чыгіра прайшла сёньня ў Менску. Уладзімер Ганчарык паведаміў журналістам пра сканчэньне працы “пяцёркі” над структурамі аб’яднанага штабу адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, які ўзначаліў лідэр руху “За новую Беларусь” Васьль Лявонаў. Было заяўлена і пра стварэньне прэзыдэнцкага савету, у склад якога ўвайшлі ўсе члены “пяцёркі” і які, па вобразнаму выразу Ганчарыка, уяўляе сабой “мазгавы цэнтар” вылучэньня ў прэзыдэнты адзінага кандыдата ад апазыцыі. 
Дзёньнік палітарыштанта Валеры Шчукіна (Працяг) 11:07, 27/07/2001, «Народная воля»

Панядзелак, 18 чэрвеня. 7-ы дзень. Сёньня к 11.00 павінен быў зьявіцца ў Ленінскі суд для адбыцьця 10-сутачнага адміністратыўнага арышту. Нагадаю чытачам, што, па версыі МУС, 18 траўня гэтага года я напаў на мірных супрацоўнікаў Заводзкага РУУС. Апошнія не справіліся са Шчукіным сваімі сіламі і выклікалі падмацаваньне. На дапамогу кінулі роту АМАП у колькасьці 70 чалавек. (Дадзеная лічба агучана падчас судовага сьледзтва). Схапіўшы мяне, сотні “жандараў” у штацкім адразу с прашпэкту Скарыны зьніклі, не затрымаўшы больш ніводнага чалавека. 
СЁНЬНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ 11:06, 27/07/2001

Дзесяць гадоў таму Вярхоўны Савет 12-га скліканьня зацьвердзіў Дэклярацыю аб незалежнасьці Беларусі. Наша краіна стала сувярэннай дзяржаваю. Мы віншуем усіх наведвальнікаў сайту Хартыі з гэтым вялікім сьвятам! Жыве Беларусь! 
Лукашэнка ня мае шанцаў перамагчы народ 11:05, 27/07/2001, ЗУБР

Чарговы замер грамадзкай думкі ў Менску правяла сацыялягічная служба руху ЗУБР. Мы апыталі дзьве катэгорыі насельніцтва – 1025 чалавек ва ўзросьце звыш 30 гадоў і 1043 чалавекі ва ўросьце ад 18 да 30. Вынікі апытаньня паказалі – людзі зьбіраюцца прыйсьці на выбары й прагаласаваць супраць сёньяшняга кіраўніка дзяржавы. 
Уціскаюць сьведкаў 11:04, 27/07/2001, Наша Свабода

Дакумэнты, перададзеныя адзіным кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімерам Ганчарыкам 13 ліпеня журналістам, зьяўляюцца сапраўднымі. Пра гэта Нашай Свабодзе зявіў член грамадзкай камісіі па расьсьледваньню зьнікненьняў Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завадзкага Сяргей Стрыжонак. Па ягоных словах, экспэртыза дакумэнтаў, якія сьведчаць аб датычнасьць ўладаў да зьнікненьня палітычных апанентаў, сапраўдная. 
“Мы настроеныя на перамогу” 11:03, 27/07/2001

“Я не хачу сказаць, што гэта рэчаіснасьць. Так, пала на мяне, гэта можна па-рознаму ацэньваць. Але зараз трэба заняць дзьве пазыцыі. Можна спрабаваць высьвятляць, што ўзялі ня тыя паказчыкі і так далей... А можна пачаць працаваць – другая мне больш да спадобы. Часу мала...”, - заявіў газэце наша Свабода адзіны кандыдат ад дэмактарычнай апазыцыі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык. Учора таксама стала вядома, што кіраўніком аб’яднанага штабу дэмакратычнай “пяцёркі”, задача якога - працаваць на адзінага кандыдата, стаў кіраўнік руху “За новую Беларусь”, экс-міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў. Тэкст інтэрвію з адзіным кандыдатам Уладзімерам Ганчарыкам чытайце на нашым сайце. 
ЦБ прагаласаваў за Лукашэнку. Палутарастамі мільярдамі рублёў 11:02, 27/07/2001, КоммерсантЪ

Пакуль прэзыдэнты Расеі, Украіны й Беларусі даказвалі, што Віцебск не Белавежская Пушча, а самі яны - за ўмацаваньне эканамічных сувязяў, расейскі ЦБ прадаставіў Нацбанку Беларусі першы транш стабілізацыйнага крэдыту ў 1,5 млрд. руб. Пра гэта ўчора заявіў старшыня праўленьня НББ Пётар Пракаповіч. Выбар часу дачы крэдыту адназначна палітычны: у верасьні ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары. 
Барадзін і Лукашэнка паразмаўляюць 11:01, 27/07/2001

27 ліпеня ў Менску адбудзецца сустрэча дзяржсакрата Саюзу Расеі й Беларусі Паўла Барадзіна з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамілі інфармацыйныя агенцтвы, Павал Барадзін праінфармуе Аляксандра Лукашэнку пра ход падрыхтоўкі да надыходзячага 30 жніўня ў Маскве чарговага паседжаньня Савету міністраў Саюзнай дзяржавы. Падчас сустрэчы таксама будуць закранутыя пытаньні, датычныя фінансаваньня саюзных праграмаў і распрацоўкі праэкту канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы. 
|  |
|