Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЦБ прагаласаваў за Лукашэнку. Палутарастамі мільярдамі рублёў
11:02, 27/07/2001, КоммерсантЪ

Пакуль прэзыдэнты Расеі, Украіны й Беларусі даказвалі, што Віцебск не Белавежская Пушча, а самі яны - за ўмацаваньне эканамічных сувязяў, расейскі ЦБ прадаставіў Нацбанку Беларусі першы транш стабілізацыйнага крэдыту ў 1,5 млрд. руб. Пра гэта ўчора заявіў старшыня праўленьня НББ Пётар Пракаповіч. Выбар часу дачы крэдыту адназначна палітычны: у верасьні ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары.

У 1999 годзе паміж Беларусьсю й Расеяй была падпісана саюзная дамова й пачаліся спрэчкі аб тым, якой мусіць быць адзіная валюта. Спачатку высьветлілася, што амбіцыі ў беларускіх уладаў вельмі вялікія. Беларусь не адмаўлялася ад рубля як ад адзінай валюты, але таксама хацела яго друкаваць. Віктар Герашчанка на гэтыя прапановы толькі разводзіў рукамі. Тады Беларусь вырашыла, што мусіць быць саюзная валюта – саюзны рубель. Пасьля працяглых перамоваў Беларусь пагадзілася з тым, што расейскі рубель з 2005 года стане адзінай валютай, а эмісійны цэнтар будзе знаходзіцца ў Маскве.

У агуле Расея паабяцала Беларусі стабілізацыйных крэдытаў на 4,5 млрд.рублёў у рамках дамовы аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі й стварэньні адзінага эмісыйнага цэнтра “саюзу” Расеі й Беларусі, падпісанай ў сьнежні 2000 года. Кожны транш прадастаўляецца на год па стаўцы LIBOR плюс 1%.

Першы транш, як распавёў Пётар Пракаповіч, накіраваны на патрымку стабільнасьці курсу беларускага рубля, а таксама на паршырэньне сфэры прымяненьня нацыянальных валют Расеі й Беларусі ва ўзаемаразьліках паміж дзьвума дзяржавамі.

“Зараз асноўная валюта ў разьліках паміж Расеяй й Беларусьсю выступае даляр ЗША, - адзначыў галоўны беларускі банкір, - у той час як нацыянальныя валюты дзьвюх краінаў абслугоўвае меней за адну трэць разьлікаў ў таваразвароце”.

Прадастаўленьне другога траншу займу, адзначыў Пракаповіч, заплянавана на верасень-кастрычнік 2001 года, што таксама не выпадкова. Калі 1,5 млрд.руб. не пераўпэўняць выбаршчыкаў Аляксандра Лукашэнкі, яму падкінуць яшчэ: а раптам спатрэбіцца другі тур? Пра трэці транш Пётар Пракаповіч казаў без усялякага энтузыязму і правільна: гэтыя грошы трапяць толькі к канцу года.

А вось пра адно беларускі банкір не захацеў наогул размаўляць. У яго атрымоўвалася, што расейскі Цэнрабанк калі што і абавязаны рабіць, так гэта падстаўляць кішэні. Так бывае толькі пры рабаўніцтве банкаў. А не пры іхнім супрацоўніцтве. Стабільнасьць беларускага рубля залежыць зусім не выключна ад шчодрасьці Віктара Герашчанкі, але і ад рэальных намаганьняў беларускіх уладаў, у тым ліку й Нацбанка, па зьбліжэньню праводзімай імі эканамічнай палітыкі з той, якую праводзіць Масква.

Аднак да гэтага часу Менск такога жаданьня ня меў і па-ранейшаму адмоўна ставіцца да “ліберальных эксперэментаў”. Разам з тым, каб пастаўленая пагадненьнем мэта – увядзеньне адзінай валюты – заставалася не палітычным лёзунгам, які можа спатрэбіцца на выбарах прэзыдэнта, а стала эканамічнай рэчаіснасьцю, беларускім уладам, падабаецца ім гэта ці не, трэба меняць эканамічную палітыку, а не абмяжоўвацца партгасактывамі, на якіх прэзыдэнт асабіста ўчыняе разнос за тое, што рост коштаў выходзіць за пастаўленыя рамкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: