Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уціскаюць сьведкаў
11:04, 27/07/2001, Наша Свабода

Дакумэнты, перададзеныя адзіным кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімерам Ганчарыкам 13 ліпеня журналістам, зьяўляюцца сапраўднымі. Пра гэта Нашай Свабодзе зявіў член грамадзкай камісіі па расьсьледваньню зьнікненьняў Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завадзкага Сяргей Стрыжонак. Па ягоных словах, экспэртыза дакумэнтаў, якія сьведчаць аб датычнасьць ўладаў да зьнікненьня палітычных апанентаў, сапраўдная.

Зразумела, што пакет дакумэнтаў, абнародаваных Уладзімерам Ганчарыкам, - гэта дакумэнты, вывезеныя за мяжу былым сьледчым Алегам Случакам і Зьміцерам Петрушкевічам ва ўсялякім выпадку, іхняя частка. Былыя сьледчыя не сьпяшаліся абнародаваць матэрыялы крымінальнае справы па факту зьнікненьня З.Завадзкага – хацелі гарантыяў для сваіх сем’яў. 10 ліпеня жонка Алега Случака зь дзецьмі й цяжарнай жонкаю З.Петрушкевіча выехалі за мяжу, таму 13 ліпеня й адбыўся выкід інфарамцыі ў прэсу.

Між тым, па словах Сяргея Стрыжонка, абодва фігуранты па справе, згаданай у матэрыялах, начальнік Сьледчага ізалятара №1 Камітэту па выкананьнi пакараньняў палкоўнік унутранай службы Алег Алкаеў і начальнік ДУКМ МУС генэрал-маёр Лапацік фактычна адхіленыя ад службовых абавязкаў. У пратаколах допыту Алег Алкаеў паказвае, што ён выдаваў расстрэльны пісталет, якім прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды, як раз напярэдадні зьнікненьняў Юры Захаранкі й Віктара Ганчара з Анатолем Красоўскім. Зь імі наогул немагчыма зьвязацца, і іхняе месцазнаходжаньне не вядома. Больш таго, з “вельмі дакладных крыніцаў”, стала вядома, што з “Алкаевым вельмі цікава працуе Савет бясьпекі для таго, каб ён зьмяніў свае сьведчаньні”. Такая самая сытуацыя назіраецца і з генэрал-маёрам Лапацікам. Грамадзкая камісія папярэджвае, што гэта ня дасьць чаканага ўладамі выніку і толькі “пагоршыць сытуацыю”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: