Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка ня мае шанцаў перамагчы народ 11:05, 27/07/2001, ЗУБР
Чарговы замер грамадзкай думкі ў Менску правяла сацыялягічная служба руху ЗУБР. Мы апыталі дзьве катэгорыі насельніцтва – 1025 чалавек ва ўзросьце звыш 30 гадоў і 1043 чалавекі ва ўросьце ад 18 да 30. Вынікі апытаньня паказалі – людзі зьбіраюцца прыйсьці на выбары й прагаласаваць супраць сёньяшняга кіраўніка дзяржавы.
Так, амаль 80% апытаных чалавек старэй 30 маюць намер прыняць удзел у выбарах. Сярод моладзі гэты паказчык больш высокі: 85,4%.Не зьбіраюцца прымаць удзел у выбарах 10,5 і 4,1% апытаных. Колькасьць нявызначаных у абедзьвюх узроставых групах складае каля 10%.
Толькі 30% выбаршчыкаў старэй за трыццаць на будучых выбарах будуць галасаваць за Лукашэнку. Столькі сама пакуль ня вызначыліся. Затое 40% апытаных цьвёрда вырашылі, што будуць галасаваць за іншага кандыдата.
Ва ўзроставай групе ад 18 да 30 сытуацыя для Лукашэнкі больш сумная. Такая нізкая папулярнасьць сярод насельніцтва ў сукупнасьці з высокай актыўнасьцю выбаршчыкаў і забясьпечыць паразу Лукашэнкі яшчэ ў першым туры выбараў.
Соцапытаньні выявілі стала ўзыходзячую папулярнасьць ЗУБРа. Палова апытаных са старэйшай узроставай групы ведаюць пра дзейнасьць ЗУБРа. Сярод людзей ад 18 да 30 гэты паказчык складае ўжо 60%. Што да ацэнкі дзейнасьці руху сярод тых, хто ведае пра ягоную дзейнасьць, то яна практычна аднолькавая ў абедзьвюх узроставых групах: каля 35% ацэньваюць яе станоўча, прыкладна 20 адмоўна, і 45% апытаных ня вызначыліся ў сваіх адносінах да руху.