Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дырэктар Магілёўскага металюргічнага заводу звольнены 11:13, 27/07/2001
Ад займаемай пасады вызвалены дырэктар ААТ "Магілёўскі металюргічны завод" Арнольд Бандарук. Такое рашэньне 25 ліпеня прыняў савет акцыянэраў прадпрыемства, матывуючы яго невыкананьнем дырэктарам умоваў заключанага ў 1997 годзе кантракту. Прычынай адстаўкі Арнольда Бандарука стала значнае зніжэньне металюргічным заводам вытворчых паказчыкаў.
У свой час Арнольд Бандарук заяўляў на паседжаньні Магілёўскага гарвыканкаму пра сваю гатоўнасьць пайсьці ў адстаўку, калі яму ня ўдасца аздаравіць эканамічнае становішча на прадпрыемстве па выніках першых паўгады бягучага году. Абавязкі дырэктара часова ўскладзены на намесьніка дырэктара ААТ "Магілёўскі металюргічны завод" Віктара Засько.