Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Супрацоўнікаў гомельскага медычнага інстутута прымушаюць даваць патрабаваньні
11:15, 27/07/2001

“Мяне паставілі перад выбарам: ці дабраахвотная сьмерць, ці вызваленьне з-пад арышту пры дачы сьледзтву патрэбных прызнавальных паказаньняў”. Гэта заява утрымліваецца ў звароце на волю першага прарэктара Гомельскага дзяржаўнага медычнага інстытута Яўгена Сакалоўскага, які ён здолеў перадаць з гомельскага СІЗА, паведамляе “БДГ”.

Яўген Сакалоўскі быў затрыманы 18 студзеня 2001 года па абвінавачваньнi ў атрыманьні хабару (ч.2 артыкул 430 КК РБ) і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 артыкула 4224 КК РБ). Як ён сам прызнаецца, пад яго “копали" з ліпеня 1999 года, калі быў арыштаваны рэктар вну Юры Бандажэўскі. Ніякіх грошай і іншых каштоўнасьцяў у Сакалоўскага не знайшлі.

На думку прарэктара, канчатковая мэта перасьледу – “разваліць з такімі намаганьнямі наладжаную працу медінстытута і ператварыць яго ў прыватную лаўку”. Яўген Сакалоўскі таксама паведаміў, што за ўвесь час знаходжаньня ў СІЗА яго ні разу не дапытвалі. Сьледчы па асабліва важных справах Пракуратуры РБ Вячаслаў Цераховіч прапаноўваў яму проста даць прызнавальныя сьведчаньні ў абмен на зьмяненьне меры пакараньня. “Але як чалавек я адказваю: “Не дачакаецецся!” – піша Сакалоўскі.

60-гадовы пракурор упэўнены, што адмаўленьне ў аказаньні яму медычнай дапамогі зьяўляюцца сродкам уціску на яго. “Эсперты... прыйшлі да ашаламляльнай высновы: з усімі маімі захворваньнямі можна і нават карысна знаходзіцца ў СІЗА”. Як піша Яўген Сакалоўскі, усяго ў яго вынайдзена 45 захворваньняў, але ў эспэртным заключэньні “работнікі рэспубліканскай судмедэкспертызы адвольна склалі толькі 27”. Сакалоўскі лічыць, што сьледчы Цераховіч так настойліва парушае розныя правы толькі таму, што “мая сьмерць вырашыць усе праблемы сьледзтва”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: