Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БЫЎ ГЕНЭРАЛ ЛАПАЦІК. БЫЎ ДЭТЭКТЫЎ. А ЗАРАЗ... ПРОСТА МУЗЭЙНЫ ЭКСПАНАТ
11:17, 27/07/2001, «Народная воля»

Былы начальнік ГУКМ МУС генэрал-маёр Мікалай Лапацік у лістападзе мінулага года напісаў міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву рапарт, у якім лаканічна выкладалася, каму й калі сёньняшні генэральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман даў загад ліквідаваць Юры Захаранку, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага. Да нядаўняга часу дадзены дакумэнт быў за грыфам “сов.секретно”...

Як журналіст незалежнай газэты, я захацеў асабіста паразмаўляць зь Мікалаем Іванавічам. Аднак размова – як адзеньне. Бывае строгая, але элегантная й зразумелая. Бывае пляжная й даступная. Штодзённая, але загадкавая й шматзначная. Размову з генэрал-маёрам Мікалаем Лапацікам не варта ўспрымаць літаральна. Гэты тэкст варта чытаць ня толькі паміж радкоў, але й справа налева.

І яшчэ. Сёньня некаторыя генэралы дзеля ўратаваньня ўласнай шкуры гатовы выконваць любы загад “правадыра”. У адрозьненьні ад іх, генэрал Лапацік чалавек, які належыць не “правадыру”, а дзяржаве.

- Сяджу на прыродзе - кажа Мікалай Іванавіч. – Перажываю за справу. На працу йсьці больш не зьбіраюся. Хутка буду звальняцца на пенсыю...

Тое, што напісана ў газэтах камэнтаваць не магу. І ня буду. Хварэў. Усё забыў. Калі што і было... Запытаць мяне могуць толькі мае начальнікі й кіраўнікі дзяржавы. Магчыма, буду згадваць, што і як... А наогул, мая праца сакрэтная. Як можна казаць з недатычным чалавекам пра дзяржаўныя сакрэты?

- Як чалавек, які асьмеліўся прыадчыніць завесу над некаторымі дзяржаўнымі сакрэтамі, за жыцьцё сваё не баіцёся?

- Я ўжо столькі сьмерцяў бачыў і быў у шматлікіх экстрэмальных сытуацыях...Нічога не баюся. У мяне няма дзяцей. Самае галоўнае- жонка. Яна дапамагла ўсё жыцьцё прайсьці, да генэрала дарасьці. І кошка, якая без мяне таксама жыць ня будзе. А так... Чаго мне баяцца? Разумныя – самі вырашаць. А дурань... Хіба дурню забароніш? Тым больш што на гэты час столькі ўсялякіх сродкаў... Думаю, калі загіну ад чужой рукі, то з рагаткі хтосьці застрэліць... Вось і ўсё.

Працаваць, паўтараю, больш не зьбіраюся. У нашай сыстэме знайду такую працу, каб мой назьбіраны вопыт – як чалавека пасадзіцьу турму ці даказаць, што ён не вінаваты, - аддаць не сярэдняму зьвяну кіраўнікоў ці работнікаў, а першакусьніку нашых навучальных установаў. Каб ведалі, што за жыцьцё іх чакае. Што рана ці позна прайдуць карэспандэнты, будуць выпытваць пра сакрэтныя дакумэнты. А ты паспрабуеш ім нічога не казаць, таму што не маеш права. Але гэта так...

На прыродзе добра...Адпачыў. Сілаў набраўся. Не для вялікіх спрваў, а так, для сябе. Для жыцьця. І будзем жыць калі лёсам дазволена.

Трэба будзе штосьці рабіць... Калі скажуць... Бо я ж падначалены. Я буду рабіць.

- Выканаеце любы загад?

- Загад буду выконваць. Але з галавою.

Мне ў жыцьці шанцавала на кіраўнікоў. Яны на мяне не сварыліся. Няшмат хвалілі. Узнагароджвалі шмат. Але самае галоўнае - дазвалялі працаваць на сваё меркаваньне. А я імкнуўся не падводзіць. Таму што ведаў: благіх людзей у дзяржаве павінна быць як мага менш. Хоць яны як бумеранг... Усё адмоўнае распаўсюджваюць на сваё кола. Вялікая колькасьць людзей... А гэта блага. Вось з такой пазыцыі я й разважаю...

Вось і ўсё. Быў генэрал Лапацік. Быў дэтэктыў. А зараз...проста музэйны экспанат...

- Абцяжараны такім грузам інфармацыі сьпіце спакойна?

- Я не бачу ніякай інфамацыі. Няма ніякай інфармацыі для людзей! Ёсьць інфармацыя для... На ўсёй інфармацыі, якую я дабываю, стаіць грыф “Секретно” і “Сов.секретно”. Усё. Нічога ня бачу. Сьплю спакойна двойчы на дзень. Удзень і ноччу.

- Усе трыццаць гадоў на аператыўнай службе я працаваў з інфармацыяй. За якой былі людзі. На шчасьце, мне ўдавалася не падстаўляць гэтых людзей. Значыць, усё было нармальна...Хтосьці сёньня, магчыма, выкарстоўвае нейкую маю інфармацыю. Я лічу, гэта не прыстойная справа. Па ілбе за гэта трэба. Каб думалі, што робяць...

- Вы асабіста знаёмы з камандзірам САХРу Зьміцерам Паўлючэнкам?

- Не. У нас зь ім цалкам розныя жыцьцёвыя задачы.

- Вы ведаеце, дзе зараз знаходзіцца начальнік СІЗА палкоўнік Алег Алкаеў, які дапусьціў Палючэнку на выкананьне сьмяротных прысудаў?

- Ён ня мне падначалены. З якой нагоды я раптам буду цікавіцца, дзе ён і што зь ім?

- Мікалай Іванавіч, ці будуць калі-небудзі раскрыты справы Захаранкі, Ганчара, Красоўскага й Завадзкага?

- Безумоўна. Але калі - не скажу. Летась, напрыклад, мы раскрылі злачынства шаснаццацігадовай даўніны. Першы тэракт у горадзе Менску. Паўтараю: мы раскрылі яго толькі праз шаснаццаць гадоў!.. Але раскрылі.

Я ў сваёй працы аптыміст. Нічога таемнага ня можа і ня вінна застацца. Калі працаваць. У тым ліку і ў гэтых справах.

Нягледзячы ні на што, памятайце: вышук Беларусі працуе па ўсіх зарэгістраваных справах. Ні на хвіліну не спыняючыся...

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: