Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэпрэсіі супраць ЗУБРа ў Дзень Незалежнасьці
11:20, 27/07/2001

Больш за два дзесяткі актывістаў моладзевага руху супраціву ЗУБР былі затрыманы 27 ліпеня. Пры затрыманьні маладых людзей зьбівалі людзі ў штацкім. Затрыманыя былі дастаўлены ў Цэнтральны й Партызанскі РУУС Менску, а таксама ў апорны пункт аховы правапарадку на плошчы Перамогі. Адразу пасьля затрыманьня хлопцаў у апорным пункце пачалі зьбіваць. Скончылася зьбіцьцё толькі пасьля прыезду журналістаў і праваабронцаў.

У Цэнтральным РУУС на сямёх непаўнагадовых склалі пратакол па арт.167 КаАП, пасьля чаго іх адпусьцілі. Прыкладна 13 непаўнагадовых удзельнікаў акцыі з рэгіёнаў утрымліваюцца там да гэтага часу. Іх згодны адпусьціць толькі пад расьпіску бацькоў, а паколькі бацькоў у гэтым горадзе няма, ня выключана, што іх адправяць у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вул.Акрэсьціна. Акрамя таго, там утрымоўваецца 5 непаўнагадовых зуброў, якім па ідэі павінны ўручыць позвы ў суд і адпусьціць. Акрамя таго, там знаходзяцца 5 паўнагадовых зуброў, якім па ідэі павінны ўручыць позвы ў суд і адпусьціць. Але канчатковы іхні лёс таксама невядомы, таму што ня выключана, што хлопцам прыдзецца правесьці выходныя на Акрэсьціна ў чаканьні суда.

У судзе Партызанскага раёну ўжо пасьпеў прайсьці суд над Вольгай Карач. Яе абвінавачвалі ў парушэньні арт.166 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) але падчас суда абвінавачваньне перакваліфікавалі ў арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства) і, прысудзіўшы штраф 1 МЗ, адпусьцілі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: