Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусь прыязджае прадстаўнічая дэлегацыя ПАСЭ 11:07, 30/07/2001
З 31 ліпеня па 3 жніўня ў Беларусі будзе знаходзіцца прадстаўнічая арганізацыя Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы. У ейны склад увойдуць старшыня палітычнага камітэту ПАСЭ Тэрры Дэвіс, даклядчык па Беларусі Вольфганг Берэндт і прадстаўнік камітэту па правох чалавека Цырыл Свобода. Пра гэта заявіў на паседжаньні кансультатыўнага савету апазыцыйных партыяў рэспублікі кіраўнік кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ, які працуе ў Менску, Ханс-Георг Вік. Падчас знаходжаньня ў Беларусі члены дэлегацыі ПАСЭ маюць намер сустрэцца ня толькі з функцыянэрамі з афіцыйных структураў, але й з прадстаўнікамі апазыцыі, праваабарончых і іншых арганізацыяў, а таксама з патэнцыйнымі прэтэндэнтамі на пост главы рэспублікі.