Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АГП прапаноўвае Ганчарыку й Домашу дзейнічаць па формуле “прэзыдэнт-прам’ер”
11:08, 30/07/2001

Уладзімер Ганчарык і Сямён Домаш павінны даць гарантыі, што ў выпадку абраньня аднаго зь іх прэзыдэнтам Беларусі другому будзе прапанаваны пост прэм`ер-міністра. Такая прапанова ўтрымліваецца ў праэкце "Пагадненьня аб узаемных абавязацельствах адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь і шырокай грамадзянскай кааліцыі ў перыяд і пасьля выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі".

Праэкт быў разгледжаны 27 ліпеня ў Менску на пашыраным паседжаньні Палітсавету Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Уладзімер Ганчарык па-ранейшаму застаецца адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Праэкт пагадненьня прадугледжвае ўдзел у выбарчай кампаніі двух прадстаўнікоў апазыцыйнай "пяцёркі" па формуле "прэзыдэнт - прэм`ер-міністар", а таксама прынцыпы будучага ўпарадкаваньня ўлады й кіраваньня ў Беларусі.

Гэты дакумэнт накіраваны для абмеркаваньня членам "пяцёркі" й суб`ектам шырокай грамадзянскай кааліцыі. На думку лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, мэта пагадненьня - павышэньне даверу ўнутры шырокай грамадзянскай кааліцыі й прыняцьце шэрагу ўзаемных абавязацельстваў. Без гэтага немагчыма забясьпечыць правядзеньне эфектыўнай прэзыдэнцкай кампаніі. "Пагадненьне, змацаванае подпісамі адзінага кандыдата, прадстаўнікоў "пяцёркі", суб`ектамі шырокай грамадзянскай кааліцыі, можа стаць тым падмуркам, на якім мы пабудуем нашу агульную перамогу", - сказаў Анатоль Лябедзька.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: