Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм’ер-міністар Беларусі прызнаў развал эканомікі 11:16, 30/07/2001
На паседжаньні ў Аляксандра Лукашэнкі, якое адбылося 27 ліпеня з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў прэм’ер-міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын прызнаў правальнай сытуацыю ў лёгкай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці, а таксама на транспарце.
Па ягоных словах, у трэцім квартале гэтыя галіны павінны выправіць сытуацыю і дабіцца рэалізацыі тавараў на рынку. Міністар абвінаваціў маркетынгавыя службы ў тым, што расьце запас прадукцыі на складах, і заявіў, што яны блага працуюць. Ёсьць, вядома, тут і недапрацоўкі ў коштаўтварэньні, між іншым адзначыў Ярмошын, але “прадукцыю трэба рэалізоўваць, таму што гэта так неабходныя прадпрыемствам зваротныя сродкі”.
Галоўнаю і па сутнасьці адзінай крыніцаю паляпшэньня фінансавай сытуацыі прэм’ер-міністар назваў рост у краіне валавага ўнутранага прадукту. Гэты паказчык, па словах міністра, проста абавязаны павялічыцца, бо ад яго залежыць рашэньне ўсіх эканамічных і сацыяльных праблемаў.