Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За першыя тры тыдні ліпеня кошты павялічыліся на 1,4 адсоткі 11:12, 31/07/2001
Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, за першыя тры тыдні ліпеня рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 1,4 адсоткі (за першы тыдзень – 1 адсотак, за другі – 0,3, за трэці – 0,1). Для параўнаньня: за першыя тры тыдні чэрвеня кошты вырасьлі на 1,9 адсоткі, за першыя тры тыдні траўня – на 1,8 адсоткі. З пачатку года спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 24,1 адсоткі (за гэты ж перыяд 2000 года – на 60,7 адсоткі, у тым ліку за першыя тры тыдні ліпеня на 4,4 адсоткі).