Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэлегацыя ПАСЭ асноўную ўвагу будзе надзяляць парушэньню ў Беларусі правоў чалавека
11:17, 31/07/2001

Дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы, што прыбыла ў аўторак у Менск, асноўную ўвагу мае намер надзяліць пытаньням стану правоў чалавека за апошнія шэсьць месяцаў, што прайшлі з часу мінулага візыту. Пра гэта, перадае карэспандэнт РІА "Новости", паведаміў па прыездзе ў беларускую сталіцу кіраўнік камітэту Парлямэнцкай асамблеі па палітычных пытаньнях, прадстаўнік Вялікабрытаніі Тэрры Дэвіс.

У складзе дэлегацыі таксама даклядчык па Беларусі камітэту па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы Вольфганг Берэнд і Сірыл Свобода, якія зьяўляецца дакладчыкам камітэту па юрыдычных пытаньнях і па правох чалавека.

Падчас візыту, які будзе цягнуцца да 3 жніўня, парлямэнтары Савету Эўропы сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, кандыдатамі на пост прэзыдэнта, прадстаўнікамі палітычных партыяў, прафсаюзаў, жаночых арганізацыяў. Яны таксама правядуць сустрэчы з главамі амбасадаў дзяржаваў, якія ўваходзяць ў Савет Эўропы і Арганізацыю па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе і з кіраўніком кансультатыўна-назіральнае місіі АБСЭ ў Менску Хансам-Георгам Вікам.

Пра свае ўражаньні ад знаходжаньня ў Беларусі парлямэнтары Савету Эўропы распавядуць на прызначанай на 3 жніўня прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца а 10.30 у Нацыянальным прэс-цэнтры Менску.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: