Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі лідэр б’ецца ў гістэрыцы й зноў абвінавачвае ва ўсіх грахах Захад, Віка й апазыцыю 11:20, 31/07/2001
Аляксандар Лукашэнка ў чарговы раз абвінаваціў апазыцыю й кіраўніка Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў спробе пры падтрымцы Захаду дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Па словах Лукашэнкі, у хуткім часе будуць апублікаваны дакумэнты пра тое, “что творят Ханс-Георг Вик и Запад в Беларуси". Сегодня "идет массированный удар по всем структурам исполнительной власти - от президента до председателя сельсовета", - заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка сцьвярджае, што апазыцыя ставіць за мэту апаганіць ягонае блізкае кола, у прыватнасьці – главу адміністрацыі прэзыдэнта Міхаіла Мясьніковаіча і прэм’ер-міністра краіны Ўладзімера Ярмошына, і тым самым стварыць вакол яго вакуум.
Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што сёньняшняй ўладзе "не в чем оправдываться". "Я намерен выиграть выборы", - сказаў Аляксандар Лукашэнка і запэўніў, што нікому ня ўдасца дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі.