Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ПАСЭ атрымала запрашэньне прымаць удзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі 11:02, 01/08/2001
Дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы афіцыйна атрымала запрашэньне прымаць удзел у міжнародным назіраньні за падрыхтоўкаю й правядзеньнем прэзыдэнкіх выбараў у Беларусі. Такі вынік сустрэчы 31 ліпеня ў Менску дэлегацыі ПАСЭ зь віцэ-прэм’ер–міністрам замежных справаў Беларусі Міхаілам Хвастовым.
Глава зьнешнепалітычнага ведамства таксама праінфармаваў прадстаўнікоў ПАСЭ, што ў самы хуткі час запрашэньне да назіраньня за выбарамі будзе накіравана ў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ. Аднак, як вядома, афіцыйныя ўлады ня ўпусьцілі ў краіну пяць назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ, якія павінны былі з сёньняшняга дня заняцца маніторынгам палітычнй сытуацыі ў краіне.