Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ствараецца міжнародная камісія па расьсьледаваньні фактаў зьнікненьня апазыцыянэраў 11:05, 01/08/2001
Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат у прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі, заявіў аб стварэньні міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні фактаў зьнікненьня палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. На дадзены момант ідзе праца па стварэньні міжнароднай камісіі, якая будзе расьсьледаваць зьнікненьні Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Зьміцера Завадзкага, Анатоля Красоўскага, а таксама дзейнасьць у Беларусі “эскадрону сьмерці”. Па словах адзінага кандыдата, у склад камісіі ўваходзяць амэрыканскія й расейскія незалежныя эксперты, а таксама спэцыялісты з іншых краінаў.
Адказу з Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, куды былі перададзены дакумэнты аб датычнасьці беларускіх уладаў да існаваньня ў Беларусі “эскадрону сьмерці”, адзіны кандыдат так і не дачакаўся. Ганчарык называе гэтае маўчаньне “як мінімум двухсэнсоўным” і кажа пра тое, што яно сьведчыць аб нежаданьні ўладаў расьсьледаваць зьнікненьне апазыцыйных палітыкаў.
У інтэрвію Радыё Рацыя Ўладзімер Ганчарык ня выключыў магчымасьці зьяўленьня ў хуткім часе новых дакумэнтаў і нават жывых сьведкаў таго, што ўлады датычны да зьнікненьня ў Беларусі вядомых людзей.