Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэлегацыя ПАСЭ сустрэлася з “пяцёркай” дэмкандыдатаў
11:07, 01/08/2001

Другі дзень знаходжаньня ў Менску дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы (ПАСЭ) пачаўся з рабочай сустрэчы з “пяцёркай” патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь ад шырокай грамадзянскай кааліцыі – Уладзімерам Ганчарыкам, Сямёнам Домашам, Сяргеям Калякіным, Паўлам Казлоўскім і Міхаілам Чыгіром, а таксама кіраўніком выбарчай кампаніі адзінага кандыдата Васілём Лявонавым.

Як паведаміў БелаПАН Павал Казлоўскі, кандыдаты распавялі дэлегацыі пра свае праблемы. У прыватнасьці, усе пяцёра заявілі, што кожны зь іх сабраў і перадаў у Цэнтрвыбаркам больш за сто тысячаў подпісаў, аднак ЦВК лічыць, шо неабходную мяжу пераадолелі толькі двое – Домаш і Ганчарык. Усе кандыдаты падцьвердзілі рашучасьць да супрацоўніцтва ў рамках “пяцёркі” і заявілі пра сваю гатоўнасьць, як і раней, ва ўсім дапамагаць адзінаму кандыдату ад шырокай грамадзянскай кааліцыі.

Шмат увагі ў размове надзялялася праблемам адносінаў ўладаў і палітычнай апазыцыі. Актуальным повадам для такой размовы стаў паказаны вечарам 31 ліпеня па Беларускай тэлевізыі выступ Аляксандра Лукашэнкі на паседжаньні з прадстаўнікамі мясцовых уладаў. На думку “пяцёркі”, дзейны глава дзяржавы ў чарговы раз вядзе ў дзяржаўных СМІ сваю прадвыбарчую кампанію. У той самы час на астатніх патэнцыйных кандыдатаў з эфіру беларускага тэлебачаньня і іншых мас-медыя ліюцца патокі бруду. Магчымасьці выступіць з абвяржэньнем дэзынфармацыі яны не маюць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: