Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сельскай гаспадарцы востры недахоп паліва 11:08, 01/08/2001
Забяспечанасьць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі палівам значна горшая, чым летась. Па зьвестках Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, у першым паўгодзьдзі ў гаспадаркі паступіла на 13 адсоткаў меней дызельнага паліва і на 26 адсоткаў меней бензіну, чым за першыя шэсьць месяцаў мінулага года. Найменшы ўзровень паставак дызпаліва ў Брэсцкай і Магілёўскай вабласьцях (адпаведна 82 і 84 адсоткі ад узроўню мінулага года), бензіну - у Магілёўскай і Гомельскай вабласьцях (69 і 71 адсоткі).
Яшчэ горш ідуць справы з рэшткамі дызельнага паліва й бензіну. У параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2000 года яны зьменшыліся адпаведна на 22 і 32 адсоткі. Менш за ўсё рэшткаў дызпаліва ў Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай вабласьцях (63 і па 73 адсоткаў ад леташняга ўзроўню), бензіну - у Магілёўскай і Гродзенскай вабласьцях (50 і 61 адсоткаў).
Па інфармацыі Мінстату, тэмпы падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да ўборачнай кампаніі таксама адстаюць ад леташніх. На 1 ліпеня няспраўнымі знаходзілася 56 адсоткаў зернеўборачных камбайнаў, 38 адсоткаў жатак, 50 адсоткаў зернеачышчальна-сушыльных комплексаў, 30 адсоткаў зернеачышчальных машынаў.