Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёўскай вобласьці самы высокі ў краіне ўзровень беспрацоўя 11:10, 01/08/2001
На 1 ліпеня гэтага года ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 99 тыс. беспрацоўных, што складае 2,2 адсоткі эканамічна актыўнага насельніцтва. Па зьвестках Міністэрства статыстыкі і аналізу, гэта на 7,8 адсоткаў больш, чым на 1 ліпеня мінулага года (тады ўзровень беспрацоўя складаў 2 адсоткі эканамічна актыўнага насельніцтва).
Найбольшы прырост беспрацоўя зафіксаваны ў Брэсцкай (на 22 адсоткі, да 12,5 тыс. чалавек), Віцебскай (на 11,1 адсоткі, да 16 тыс. чалавек) і Гомельской (на 8,3 адсоткі, да 18 тыс. чалавек) абласьцях. У Менску зафіксаваны спад беспрацоўя (на 1 адсотак, да 12,7 тыс. чалавек). Самы высокі ўзровень беспрацоўя ў Магілёўскай (2,9 адсоткі), Віцебскай (2,8) і Гомельскай (2,7) абласьцях, самы нізкі - у Менскай, Брэсцкай (па 2 адсоткі) абласцях і горадзе Менску (1,4 адсоткі).
У студзені - траўні 2001 года 154,7 тыс. работнікаў прадпрыемстваў і арганізацыяў (4,1 адсоткі ад агульнай колькасьці работнікаў) былі заняты ў рэжыме няпоўнага працоўнага тыдня, тады як у студзені - траўні 2000 года - 108,6 тыс. (2,8 адсоткі). Вымушаныя адміністрацыйныя адпачынкі ў студзені-траўні гэтага года мелі 158 тыс. работнікаў (4,2 адсоткі), у студзені-траўні мінулага года - 143,3 тыс. чалавек (3,7 адсоткі). Пры гэтым 55,2 тыс. чалавек не атрымалі ў гэты перыяд ніякай грашовай кампенсацыі. Працягласьць адміністрацыйных адпачынкаў за гэты перыяд склала 2 млн. чалавека-дней, ці 13 дней на аднаго работніка, які быў у адпачынку (год таму - 12 дзён).
У студзені-траўні 2001 года з прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў (акрамя малых прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці) звольнена 335,5 тыс. чалавек, у тым ліку 268,5 тыс (80 адсоткаў) - па ўласным жаданьні, 13,9 тыс. (4,2 адсоткі) - за прагулы і іншыя парушэньні працоўнай дысцыпліны, 9,5 (2,8 адсоткі) - у сувязі са скарачэньнем штатаў ці ліквідацыяй суб`ектаў гаспадараньня. За гэты ж перыяд прынята на працу 301,3 тыс. чалавек.