Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Толькі за паўгады спажывецкія тавары падаражэлі на 22,4 адсоткі 11:11, 01/08/2001
За першае паўгоддзьдзе 2001 года платныя паслугі насельніцтву падаражэлі на 41,1 адсоткі, што складае 6 адсоткаў у сярэднім за месяц. Па зьвестках Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, найбольш значна павялічыўся кошт паслугаў прававога характару й дашкольных установаў (у 1,6 разы), жыльлёва-камунальный гаспадаркі (на 49,5 адсоткі), гасцінічнай гаспадаркі (на 45,1 адсоткаў), санаторна-курортныя (на 43,6) і турысцка-экскурсійныя (на 41,4) паслугі. Тарыфы на карыстаньне пасажырскім транспартам вырасьлі на 35,4 адсоткі. Харчовыя тавары падаражэлі ў сярэднім на 21,7 адсоткі.
Найбольшы рост коштаў зафіксаваны на гародніну (на 74,2 адсоткі), цьвёрдыя сыры (на 38,8), бульбу (на 35,3), малако і малочныя прадукты (на 31,2), алкагольныя напоі (на 24,7). Кошты на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня ўзрасьлі за паўгодзьдзе на 46,4 адсоткі (на 6,5 адсоткі ў сярэднім за месяц).
Нехарчовыя тавары падаражэлі за шэсьць месяцаў 2001 года на 13,7 адсоткі. Найбольш значна выраслі кошты на дарожныя ровэры (на 33,1 адсоткі), будаўнічыя матэрыялы (на 25,8), мэблю (на 17,7), баваўняныя тканіны (на 17,6). У той жа час бензін стаў больш танным на 3,5 адсоткі.
У цэлым за паўгодзьдзе спажывецкія тавары вырасьлі на 22,4 адсоткі.