Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На Магілёўшчыне зьнізілі аб’ём вытворчасьці восем з трынаццацi галігаў прамысловасьці 11:12, 01/08/2001, www.praca.by
Запасы вырабленай прадукцыі на складах прадпрыемства ў суадносімых коштах павялічыліся за чэрвень на 4699,5 мільёны рублёў. Рэнтабельнасьць прадукцыі за пяць месяцаў склала 6,5% супраць 8% у мінулым годзе. У першыя паўгады здадзены ў эксплуатацыю жылыя дамы агульнай плошчай 135, 8 тысячаў квадратных мэтраў ці 40,5% да гадавога прагноза. У параўнаньні з далёка ня бліскучымі вынікамі мінулага года, увод жыльля паменшыўся яшчэ на 23,3%.
Па-ранейшаму блага справы адносна імпарту. За шэсьць месяцаў аб’ём зьнешнегандлёвага звароту зьнізіўся адносна леташняга на 8,5%, у тым ліку на імпарт - на 18,4%. Экспарт павялічыўся нязначна - на 0,5%. Трэба зазначыць, што зьнізіўся таваразварот з Расеяй – на 7,5%. Экспарт вырас на 1, 7%. На 9,2% павялічыўся таваразварот. У ягонай структуры па-ранейшаму першае месца адводзіцца харчтаварам - 71,8%.
Нехарчовых тавараў было рэалізавана на 6,4% болей, чым за шесьць месяцаў мінулага года. Намінальны заробак, уключна з матэрыяльнай дапамогаю і ўсемагчымыя дапамогі, склаў па вобласьці за паўгодзьдзе 104367 рублёў. Афіцыйны статус беспрацоўнага маюць 15 тысячаў чалавек ці 2,2% эканамічна актыўнага насельніцтва. За гэты час нарадзілася 4698 дзяцей, і памерла 7708 чалавек.