Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Кувэйт маюць шмат агульнага 11:14, 01/08/2001
Шляхі далейшага разьвіцьця супрацоўніцтва Беларусі й Кувэйту абмеркавалі прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын і Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Кувэйт у Рэспубліцы Беларусь спадар Фаўзі аль-Джасэм. Сустрэча адбылася 1 жніўня ў Доме ўраду.
У 2000-2001 гадах Беларусь пастаўляла ў Кувэйт часткі й абсталяваньне для аўтамабіляў й трактараў, рамонту спэцтэхнікі, прыстасаваньняў на вадкіх крысталах, геадэзычныя прыборы і інструменты. На гэты час з кампаніяй "Хамад Аль Халед энд Браз. Джэнэрал Трейдынг энд Контрактынг", якая прадстаўляе інтарэсы Менскага аўтамабільнага заводу на рынку Кувэйту, падпісаны й рэалізуюцца два кантракты па пастаўцы ў гэтую краіну 40 аўтамабіляў МАЗ.
Пытаньні далейшага разьвіцьця супрацоўніцтва дзьвюх краінаў плянуецца разгледзіць на паседжаньні сумеснай Беларуска-кувэйцкай камісіі па эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве ў чацьвёртым квартале 2001 года ў Кувэйце.