Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка да гэтага часу не перадаў у ЦВК дэклярацыю аб сваіх даходах 11:16, 01/08/2001
У Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў паступіла заява Аляксандра Лукашэнкі пра згоду балятавацца на пост главы дзяржавы на другі тэрмін. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Цэнтрвыбаркаму Валеры Юрэвіч. У той самы час беларускі лідэр пакуль не перадаў у ЦВК дэклярацыі пра свае даходы й маёмасьць сваіх блізкіх свааякоў, якія неабходна прадаставіць у адпаведнасьці зь ягоным дэкрэтам, а таксама свае аўтабіяграфічныя дадзеныя.
Нагадаем, што з чатырох прэтэндэнтаў у прэзыдэнты на дадзены момант усе неабходныя для рэгістрацыі дакумэнты перадаў у ЦВК толькі лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.