Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія назіральнікі гатовыя працаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 11:05, 02/08/2001
“Нягледзячы на патокі ілжы, што ледзь не штодзённа выліваюцца на ўнутраных назіральнікаў, мы гатовыя да працы на прэзыдэнцкіх выбарах”. Такую заяву зрабіў старшыня Цэнтральнага каардынацыйнага савету па назіраньні за выбарамі Мячаслаў Грыб на сустрэчы 1 жніўня ў Менску з дэлегацыяй Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы.
Мячаслаў Грыб, Уладзімер Гудзееў, Тацяна Процька і Алесь Бяляцкі, якія прадстаўлялі назіральнікаў, распавялі міжнародным парлямэнтарыям пра тое, што яны рыхтуюцца да назіраньня за выбарамі. Прадстаўнікі дэлегацыі ПАСЭ падрыбязна распытвалі, цікавіліся ці былі скаргі, куды яны накіроўваліся, якая была рэакцыя на іх і так далей. Прадстаўнікі ПАСЭ адзначылі надзвычайную важкасьць унутранага назіраньня за выбарамі незалежна ад таго, ці будуць працаваць на прэзыдэнцкіх выбарах Беларусі міжнародныя назіральнікі.