Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША гатовыя працаваць толькі з тым чалавекам, якога абярэ народ, але ня з тым, хто абярэ сябе сам 11:07, 02/08/2001
“ЗША павінны быць упэўненыя, што на прэзыдэнцкіх выбарах пераможа той чалавек, за якога прагаласуюць беларускія грамадзяне, а ня той, які абярэ сябе сам”, - заявіў у інтэрвію “Інтэрфакс” у сераду амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. Амэрыканскі дыплямат патлумачыў прычыну такой пільнай увагі ўраду ЗША да Беларусі. “Мы на практыцы высьветлілі, што ўрады, якія прыйшлі да ўлады недэмакратычным шляхам, становяцца з часам нестабільнымі. У іх не закладзена здольнасьць да самаабнаўленьня й ліквідацыі памылак. У выніку мы атрымоўваем штосьці хаатычнае й небясьпечнае для стабільнасьці ў рэгіёне”, - сказаў глава дыпмісіі.
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што не абавязкова лічыць, што “ад Беларусі сыходзіць або будзе сыходзіць у хуткім часе нейкая пагроза”.
М.Козак упэўнены, што выбарчы працэс у Беларусі неабходна удасканальваць. Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў будуць прызнаныя Злучанымі Штатамі незалежна ад асобы будучага прэзыдэнта пры ўмове што выбары будуць адпавядаць патрабаваньням АБСЭ. “Не нашая задача і ня нашая функцыя выбіраць прэзыдэнта Беларусі. Мы гатовыя працаваць з тым чалавекам, якога абярэ беларускі народ”, - падкрэсьліў Майкл Козак.