Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэлегацыя ПАСЭ занепакоеная ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі 11:08, 02/08/2001
У прадстаўнікоў Парлямэнцкай Асамлеі Савету Эўропы “выклікаюць занепакоенасьць” некаторыя аспэкты выбарчай кампаніі, заявіў 1 жніўня на сустрэчы ў Менску са сьпікерам “савету рэспублікі” Аляксандрам Вайтовічам старшыня палітычнай камісіі ПАСЭ Тэрры Дэвіс. У прыватнасьці, па словах Т.Дэвіса, прадстаўнікі ПАСЭ былі “зьдзіўленыя” тым, што членам ініцыятыўных групаў, якія здавалі подпісы, сабраныя ў падтрымку вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты, не атрымлівалі з выбарчых камісіях дакумэнтаў, што падцьвярджалі б перадачу гэтых подпісаў.
Ужо па сканчэньні сустрэчы са старшынём Савету Рэспублікі Т.Дэвіс заявіў журналістам: члены дэлегацыі пагадзіліся з тым, што “некаторыя моманты варта рупліва расьсьледаваць, каб высьветліць усе абставіны справы”. Разам з тым, Т.Дэвіс яшчэ раз падкрэсьліў, што дэлегацыя ня можа рабіць якія-небудзь высновы да таго, як сустрэцца з усімі зацікаўленымі бакамі.
Дэлегацыя ПАСЭ нагадаем, знаходзіцца ў Беларусі з 31 ліпеня. Асноўным вынікам яе знаходжаньня павінна стаць выпрацоўка рэкамэндацыі Парлямэнцкай асамблеі па пытаньню накіраваньня назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусь.