Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За жаданьне апрануць менскую міліцыю былі затрыманы тры актывісты руху ЗУБР
11:10, 02/08/2001

Два актывісты, Пётар Садоўскі й Аляксандар Драпочка, а таксама прэс-сакратар руху ЗУБР Аляксандар Атрошчанкаў былі затрыманы сёньня ў Менску супрацоўнікамі службы аховы Міністэрства ўнутраных справаў падчас чарговай акцыі ЗУБРа. У сувязі з тым, што 27 ліпеня падчас акцыі ЗУБРа у Дзень Незалежнасьці міліцыянты гвалтоўна сьцягнулі зь дзесяткаў удзельнікаў майкі з лягатыпам руху, зубры вырашылі, што работнікі міліцыі, даведзеныя да галечы, проста вымушаныя дабываць сабе адзеньне такім чынам, і прывалаклі ў будынак МУС вялікую торбу ношанага адзеньня, на якім вісела таблічка Second hand. Міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву праз дзяжурнага перадалі зварот руху супраціву ЗУБР.

“Спадар міністар, гаворыцца ў ім, 27 ліпеня падчас урачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасьці вашыя падначаленыя былі заўважаны ў зьдзяйсьненьні цэлага шэрагу супрацьпраўных дзеяньняў. Работнікі міліцыі ня толькі зьбівалі нагамі маладых людзей, якія трымалі ў руках партрэты зьніклых людзей, але й займаліся рабаўніцтвам. У дзесяткаў чалавек яны забралі майкі. Некаторыя пазбавіліся фотаапаратаў. Мы мяркуем, што гэтыя дзеяньні – вынік няздарнай эканамічнай палітыкі главы дзяржавы. Работнікі міліцыі, даведзеныя да стану галечы, вымушаныя дабываць сабе адзеньне такім чынам.

Маладзёвы рух супраціву ЗУБР гатовы аказаць пасільную дапамогу роднай міліцыі”.


Трэба зазначыць, дзеяньні актывістаў ЗУБРа прывяла ў шок супрацоўнікаў службы аховы МУС. Аляксандар Драпачка й Пётар Садоўскі перадалі зьдзіўленаму ахоўніку торбу з пазадкамі, уручылі яму зварот і спакойна сыйшлі. Толькі праз некалькі хвілінаў, калі хлопцы ўжо завярнулі за кут будынка МУС, іх дагналі ахоўнікі, што тым часам прыйшлі ў сябе. Пасьля паўгадзіннага затрыманьня ў будынку МУС актывісты руху, да якога далучыўся й прэсавы сакратар ЗУБРа Аляксандар Атрошчанкаў. Ён быў затрыманы толькі за тое, што спрабаваў высьветліць, за што затрымалі Драпачку й Садоўскага.. Усе трое былі адвезеныя ў Цэнтральны РАУС Менску.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: