Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Людміла Карпенка абвінавачвае Лукашэнку ў цынізьме 11:14, 02/08/2001
Людміла Карпенка, удава віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету вядомага ў Беларусі апазыцыйнага палітыка, у адказ на выказваньні Аляксандра Лукашэнкі аб абставінах сьмерці і пахаваньня свайго мужа, заявіла: гэта цынічная ілжа. Генадзь Карпенка памёр увесну 1999 года, прычым, як лічаць ягоныя блізкія, пры вельмі падазроных абставінах. У выступе на паседжаньні 31 ліпеня з кіраўнікамі мясцовых уладаў, Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг непрыстойных выказваньняў адносна зьніклых ці загінулых прадстаўнікоў апазыцыі, а таксама іхных жонак і Людмілы Карпенкі, у прыватнасьці. Ён абвінаваціў жанчынаў у тым, што тыя наведалі шэраг заходніх краінаў, дзе распавядалі аб датычнасьці беларускіх уладаў да зьнікненьняў сваіх мужоў.
"Оппозиционеры уже два года носятся с этими пропавшими, - заявіў на паседжаньні Лукашэнка. - Они туда записали Геннадия Карпенко. Что, он также пропал? Человек умер, которого спасал лучший у нас хирург, спасал трое суток. Мясникович отвечал за это". Прэзыдэнт папікнуў Людмілу Карпенку ў няўдзячнасьці і заявіў, што па ейнай просьбе ўлады цалкам аплочвалі выдаткі на пахаваньне ейнага мужа. "Когда умер Карпенко - я уж вам откровенно скажу, - мы его хоронили", - заявіў прэзыдэнт.
"Нас аблівалі гразёю пры жыцьці Гены, працягваецца гэта і зараз. Гэта цынічная ілжа”, - заявіла ў адказ на словы Лукашэнкі Людміла Капенка ў інтэрвію газэце "Народная воля" 2 жніўня. "Сапраўды, нам тэлефанаваў Мясьніковіч. Прыходзіў Ціцянкоў. Але пра гэта я даведалася пасьля пахаваньня...Да я лепш памерла б, чым пайшла да гэтых людзей!”, - сказала яна. Такія выказваньні Лукашэнкі Людміла Капенка разглядае як сьведчаньне ягонага “панічнага страху”, як “абаронную рэакцыю”. “Лукашэнка баіцца прайграць выбары. Баіцца адказваць за забойства. Баіцца мёртвых: бо рана ці позна за ўсё прыйдзецца адказваць”, - лічыць Людміла Карпенка. Па яе словах, жонкі зьніклых і рэпрэсаваных палітыкаў сёньня аб’ядналіся. "І як нас не стараюцца пасварыць – нічога не атрымаецца. Нас аб’ядноўвае бяда. Я не сумняваюся, што ўлады датычны да магчымых забойстваў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага й Завадзкага. І ня веру, што мой муж памёр сваёй сьмерцю”, - заявіла Людміла Карпенка.