Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Умовы ўтрыманьня Валеры Шчукіна ў СІЗА пагоршыліся
11:21, 06/08/2001

Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, праваабаронца й журналіст Валеры Шчукін вось ужо другі месяц утрымліваецца ў СІЗА ГУУС Менаблвыканкаму ў горадзе Жодзіна. За гэты час, нягледзячы на запэўваньні самога міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, што Валеры Шчукін знаходзіцца ледзьве не ў санаторных умовах, цяжкое жыцьцё 60-гадовага дзеда ў сьценах Жодзінскага СІЗА абсалютна не зьмянілася да лепшага. Жонка Валеры Аляксеевіча, Любоў Адамаўна перадала прэсаваму цэнтру Хартыі’97 апошні ліст свайго мужа зь няволі. Вось толькі ўрыўкі зь яго: “...Атрымаў ад цябе два лісты, аднак пісаць адказ не было сілаў. Не дае спакою распухлая нага... Ніякіх газэтаў акрамя “Звязды” за 23 дні знаходжаньня ў Жодзіна ня бычыў. Навіны нават па радыё блакіруюць. Суцэльная інфармацыйная блакада”.

 ПАЛIТЫКА 

У апазыцыю Лукашэнку пераходзяць нават “дэпутаты”
11:20, 06/08/2001

“Наша краіна перажывае жорсткі цэйтнот. Мы востра адчуваем: час сыходзіць. На старце новага тысячагодзьдзя дзяржава ўцягнулася ў цывілізаваную гонку. Усе, хто ня хоча засесьці на гістарычнай збочыне, паскоранымі тэмпамі засвойваюць інфармацыйныя тэхналёгіі, замыкаюць на сабе фінансавыя патокі і заваёўваюць пазыцыі на зьнешніх рынках, разьвіваюць ў грамадзтве дух прадпрымальніцтва й дзелавую ініцыятыву. У эпоху бурных ператварэньняў кожны згублены год адкідае аўтсайдэраў на дзесяцігодзьдзі назад. Упушчаныя шанцы – гэта шлях у бездань. Запаволіць рух – значыць зьмірыцца з дэіндустрыялізацыяй, спадам сельскай гаспадаркі, паўсюднай галечаю і бегствам з краіны адукаваных і таленавітых людзей”, - з такім адкрытым лістом да будучага прэзыдэнта Беларусі выступіў 6 жніўня дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Генадзь Дылеўскі. Тэкст ліста цалкам чытайце на нашым сайце.

Чвэрць менчукоў вераць у датычнасьць “сілавікоў” да зьнікненьня апанентаў Лукашэнкі
11:19, 06/08/2001

"Ці верыце вы ці не дакумэнтам, якія абнародаваў Уладзімер Ганчарык аб датычнасьці кіраўнікоў шэрагу сілавых структураў Беларусі да зьнікненьня вядомых беларускіх палітыкаў?". З такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Менску супрацоўнікі сацыялагічнай службы "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас апытаньня, праведзенага 30 ліпеня - 1 жніўня.

«Незалежнае назіраньне» аб’яўлена па-за законам
11:18, 06/08/2001

Міністэрства юстыцыі Беларусі папярэджвае, што асобы, якія дзейнічаюць ад імя незарэгістраваных палітычных партыяў, прафэсыйных саюзаў і іншых грамадзкіх аб`яднаньняў, могуць быць прыцягнуты да адказнасьці па арт. 167-10 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (КоАП). Адпаведная заява распаўсюджана Мінюстам 3 жніўня. У сувязі з гэтым Мінюст заяўляе што аб`яднаньне "Незалежнае назіраньне" не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку і "не мае права ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

80% эспэртаў лічаць, што выбары прэзыдэнта Беларусі ня будуць свабоднымі й справядлівымі
11:17, 06/08/2001

“Як вы думаеце, ці будуць выбары прэзыдэнта Беларусі ў 2001 годзе свабоднымі й справядлівымі?” – з такім пытаньнем да грамадзкіх лідэраў і экспэртаў зьвярнуліся супрацоўнікі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў у ходзе апытаньня, праведзенага ў ліпені.

Віктар Чыкін – рэдактар газэты “7 дзён”
11:16, 06/08/2001

Лідэр Камуністычнай партыі Беларусі Віктар Чыкін, які нядаўна трапіў у няміласьць Лукашэнкі і зьняты ў гэтай сувязі з пасады главы Белтэлерадыёкампаніі, атрымаў новую, дастаткова кур’ёзную пасаду. Загадам Генэральнага дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва й па сумяшчальніцтву сузаснавальніка газэты “7 дней” Віктар Чыкін прызначаны галоўным рэдактарам гэтага афіцыёзнага, пасрэднага выданьня. Па словах самога Віктара Чыкіна, адчувае ён сябе на новым мейсцы “нормально, так как 10 лет редакторствовал в своей партийной газете «Мы и время”.

34 дэклярацыі на чацьвярох патэнцыйных прэзыдэнтаў
11:15, 06/08/2001

налічыў карэспандэнт “Нашай свабоды”. Лукашэнка, па словах кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы Мікалая Чаргінца, здаў сем дэклярацыяў – на сябе, жонку, маці, цешчу, двух сыноў і ўнучку. Пра памер даходаў Лукашэнкі Чаргінец ня стаў казаць, магчыма, таму, што Лукашэнка цалкам знаходзіцца на дзяржаўным забесьпячэньні.

Банкіры чакаюць суднага дня
11:14, 06/08/2001, www.yusnews.com

Паседжаньне з банкірамі Беларусі павінна прайсьці 8 жніўня пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі. Апошняе мерапрыемства такога кшталту праводзілася колькі год таму. Сёньняшняе мае асаблівае значэньне, бо будзе праводзіцца за месяц да прэзыдэнцкіх выбараў. Банкіры чакаюць чарговых дадаковых пабораў на карысьць сёньняшняй улады. Па некаторых дадзеных, А.Лукашэнка зьбіраецца прад’явіць пэўным банкірам матэр’ялы, што сьведчаць аб фінансавай падтрымцы імі некаторых апазыцыйных структураў і палітыкаў. Цалкам магчыма, што на паседжаньні будуць зроблены арганізацыйныя вынікі й публічныя экзэкуцыі.

Лукашэнка мабілізуе ўзброеныя сілы напярэдадні выбараў
11:13, 06/08/2001

Аператыўна-тактычныя навучаньні “Нёман-2001”, якія адбудуцца ў Беларусі з 26 па 3 верасьня, павінны паказаць, што ўзброеныя сілы “управляемы и мобильны”. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка ў панядзелак на паседжаньні, прысьвечаным надыходзячым навучаньням. Па словах прэзыдэнта, для ўдзелу ў беларускіх навучаньнях будзе прыцягнута каля 10 тысячаў ваеннаслужачых, 60 танкаў, больш за 60 адзінак ракетна-артылерыйскіх сыстэмаў, 40 самалётаў і больш за 1000 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

50% вольнанаемных работнікаў Мінабароны жывуць на мяжы галечы
11:12, 06/08/2001, www.praca.by

Дзесяць тысячаў вольнанаёмных работнікаў Мінабароны атрымоўваюць заробак на ўзроўні бюджэту пражытнога мінімуму (у коштах чэрвеня ён склаў 51,9 тыс.рублёў) і фактычна зьяўляюцца жабракамі. На такія грошы немагчыма пражыць нават аднаму чалавеку, ня кажучы ўжо пра тое, каб утрымліваць сям’ю. З-за нізкага заробку многія высокакваліфікаваныя спэцыялісты вымушаныя сыходзіць зь міністэрства, што адмоўна сказваецца на ўзроўні падтрыманьня вайсковых частак у баявой гатоўнасьці.

На прадпрыемствах працягваюцца масавыя звальненьні рабочых
11:11, 06/08/2001, www.praca.by

На 8 адсоткаў павялічылася колькасьць беспрацоўных у Гомельскай вобласьці ў параўнаньні з адпаведным перыядам мінулага года. Агульная колькасьць афіцыйна зарэгістраваных у якасьці беспрацоўных тут складае 18 тысячаў чалавек, што адпавядае ўзроўню беспрацоўя – 2,6 адсоткі. І гэта далёка не мяжа. На прадпрыемствах вобласьці працягваюцца масавыя звальненьні работнікаў.

Супраць багацеяў – з сякерамі
11:10, 06/08/2001

На мінулым тыдні жыхары сталічнага мікрараёну Зялёны Луг, узброеныя сякерамі ды ламамі, рушылі ў бок лесапарку. Людзі не звар`яцелі і не ў партызаны падаліся, сцьвярджае газэта «Наша Свабода». Проста яны вырашылі, што іхняму трываньню падыходзіць канец – любімае мейсца для прагулак сталі распрадаваць пад будынкі нуварышаў. Абураныя грамадзяне зламілі плот, узьведзены вакол будучай пабудовы. Але на гэтым жыхары Зялёнага Луга вырашылі не спыняцца. Яны маюць намер патрабаваць уратаваньня зоны адпачынку ў кампетэнтных інстанцыях. Посьпех спробы сумнеўны, лічыць газэта, аднак яна добра ілюструе адчай і абурэньне людзей.

Улады абвінавачваюць апазыцыю ў выкраданьні вядомых у Беларусі людзей
11:09, 06/08/2001

Абсурдныя, брудныя і неабгрунтаваныя абвінавачваньні беларускіх уладаў адносна апазыцыі дасягнулі апагею. За абвінавачваньнем Захаду ў фінансаваньні апазыцыі й назіральнікаў у імкненьні фальсыфікаваць вынікі выбараў, беларуская пракуратура заявіла, што яна ня выключае датычнасьці лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі да вывазу за межы рэспублікі ўплывовых палітычных дзеячоў і аб’яве іх зьніклымі бя зьвестак. Пра гэта было заяўлена ў нядзелю ў эфіры Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

ЗША асуджаюць канфіскацыю ўладамі абсталяваньня “Вольнага гораду”
11:08, 06/08/2001

Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША асудзіў у пятніцу незаконныя дзеяньні беларускіх уладаў па канфіскацыі абсталяваньня, прадстаўленага амэрыканскім бокам дэмакратычнай апазыцыі напярэдадні выбараў 9 верасьня. Прэсавы сакратар Рычард Баўчар патрабаваў неадкладнага звароту тэхнiкi. 12 лIпеня, па словах Баўчара, афіцэры міліцыі горада Крычава забралі абсталяваньне, што па праву належыць ураду Злучаных Штатаў і здадзенае ім у арэнду незалежнай газэце “Вольны горад”.

Пасьля выбараў адносіны ЗША да Беларусі рэзка зьменяцца
11:07, 06/08/2001

У гэтым годзе афіцыйныя адносіны паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Беларусьсю ці значна паляпшацца ці значна пагаршацца; яны ня здолеюць застацца на тым самым узроўні. Такое меракаваньне ў размове з журналістамі выказаў 3 жніўня Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. Па ягоных словах усё будзе залежыць ад таго, як будуць праведзеныя прэзыдэнцкія выбары ў краіне.

Замяталін абвінавачвае назіральнікаў у фальсыфікацыі вынікаў выбараў
11:06, 06/08/2001

Першы намесьнік главы Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Замяталін у сваім выступе 3 жніўня перад актывам БПСМ, заявіў пра тое, што ня ўлады, а апазыцыя мае намер сфальсыфікаваць вынікі выбараў у Беларусі. Асноўная роля ў гэтым працэсе, па ягоных словах, будзе належыць назіральнікам ад апазыцыі.

Амбасадар ЗША абвяргае абвінавачваньні Лукашэнкі ў стварэньні кампутарнай сеткі для фальсыфікацыі вынікаў выбараў
11:05, 06/08/2001, www.yusnews.com

“Вельмі безадказна казаць, што сетка ўнутранага назіраньня адпавядае сетцы фальсыфікацыі выбараў. Таму што ўся ідэя ў тым, каб гэтая сетка павінна зрабіць гэтыя рэчы больш празрыстымі. Гэта добра відаць вам, прадстаўнікам прэсы, міжнародным назіральнікам. Так што ніхто не павінен быць занепакоены, што гэтым будуць злоўжываць дзеля благой мэты”, - заявіў амбасадар ЗША Майкл Козак у адказ на сцьвярджэньні Лукашэнкі, што ЗША стварылі кампутарную сетку для фальсыфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі.

Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты
11:04, 06/08/2001

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты пачалася ў Беларусі 5 жніўня. Чацьвёра патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, Уладзімер Ганчарык, Сямён Домаш, Аляксандар Лукашэнка й Сяргей Гайдукевіч здалі ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакумэнты: заяву аб сваёй згодзе балятавацца на пост прэзыдэнта Беларусі, аўтабіяграфічныя дадзеныя й дэклярацыю аб сваіх даходах і даходах сваіх сваякоў. Прозьвішчы зарэгістраваных кандыдатаў, па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазовіка, будуць вядомыя пасьля 10 жніўня.

МКФ заяўляе аб разьвіцьці ў Беларусі карупцыі і ценявой эканомікі
11:03, 06/08/2001

“Жорсткае рэгуляваньне ў сфэры прыватнага бізнэсу, зьвязанае з ростам карупцыі й ценявой эканомікі”, - так ахарактарызаваў беларускую эканоміку кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі Карл Дагенхарт. Ён паведаміў пра намер МФК правесьці аналіз выдаткаў, неабходных для адкрыцьця ўласнай справы ў Беларусі. Папярэднія падлікі паказваюць: для пачатку бізнэсу беларускаму прадпрымальніку неабходна 120 дзён і 400 даляраў, пры тым, што рэгістрацыйныя працэдуры цяжкія, працаёмкія і недакладна акрэсьленыя. Дагенхард прывёў у прыклад Канаду, дзе для адкрыцьця ўласнага бізнэсу чалавеку патрэбна ўсяго два дні й 280 даляраў на выдаткі.

Малады Фронт пад “калпаком” у КДБ
11:02, 06/08/2001

15 актывістаў Маладога фронту былі выкліканы 4 жніўня на допыт у КДБ Беларусі. КДБ працягвае следзтва па справе ад выбуху ля расейскай амбасады ў Менску 1 чэрвеня падчас саміту главаў дзяржаваў СНД.

Цэнтар Маршалла нічога ня ведае пра лёс свайго супрацоўніка, асуджанага ў Менску за шпіянаж
11:01, 06/08/2001, www.yusnews.com

У часе сустрэчы выпускнікоў сумеснага амэрыканска-нямецкага цэнтру дасьледаваньняў бясьпекі імя Джорджа Маршалла, амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак выказаў сваю думку адносна суда над былым супрацоўнікам гэтага цэнтра Крыстаферам Лецам, які стаў першым асуджаным у Беларусі замежным шпіёнам і атрымаў 7 гадоў у калёнііі строгага рэжыму.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: