Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадар ЗША абвяргае абвінавачваньні Лукашэнкі ў стварэньні кампутарнай сеткі для фальсыфікацыі вынікаў выбараў
11:05, 06/08/2001, www.yusnews.com

“Вельмі безадказна казаць, што сетка ўнутранага назіраньня адпавядае сетцы фальсыфікацыі выбараў. Таму што ўся ідэя ў тым, каб гэтая сетка павінна зрабіць гэтыя рэчы больш празрыстымі. Гэта добра відаць вам, прадстаўнікам прэсы, міжнародным назіральнікам. Так што ніхто не павінен быць занепакоены, што гэтым будуць злоўжываць дзеля благой мэты”, - заявіў амбасадар ЗША Майкл Козак у адказ на сцьвярджэньні Лукашэнкі, што ЗША стварылі кампутарную сетку для фальсыфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі.

“Злучаныя Штаты, як і многія іншыя краіны і арганізацыі, падаравалі ці далі ў арэнду рознае абсталяваньне і іншую дапамогу розным няўрадавым установам, незалежнай прэсе, ня кажучы ўжо пра ўрадавыя ўстановы. Мы прадставілі асбталяваньне й дапамогу дзяржаўным універсітэтам і дзяржаўным біблітэкам, мы тольні на мінулым тыдні адкрылі шпіталь у Гомлі", - заявіў амбасадар ЗША Майкл Козак.

"Таму няма сакрэту ў тым, што мы ўсё гэта зрабілі. Мы гаворым аб гэтым вельмі адкрыта. Сярод гэтай дапамогі былі кампутары, якія йдуць розным арганізацыям па ўсёй краіне і, зноў такі, выкарыстоўваюцца вельмі адкрыта. Злучаныя Штаты таксама аказвалі дапамогу - разам з іншымі краінамі ў рамках АБСЭ – беларускаму народу ў разьвіцьці сеткі незалежных назіральнікаў для назіраньня за выбарамі ў Беларусі. Урадавыя чыноўнікі стала кажуць нам, што гэта права, якое мае кожны беларус згодна Кастытуцыі, - назіраць за выбарамі. Гэта вельмі традыцыйная рэч, якую робяць зараз ва ўсіх краінах. Гэта задумана дзеля таго, каб павялічыць упэўненасьць і давер да вынікаў выбараў – калі выбары зьяўляюцца празрыстымі і іншыя людзі могуць бачыць іх. І, верагодна, калі вы назіраеце, вам таксама патрэбны нейкі спосаб збору гэтай інфармацыі. Я не магу казаць як пра факт, але я не зьдзіўлюся, калі некаторыя зь няўрадавых арганізацыяў, што прымаюць удзел у сетцы назіраньня, будуць выкарыстоўваць некаторыя са сваіх кампутараў ці нашыя кампутары з гэтай мэтаю – як частку ўнутранага назіраньня”,- заявіў Майкл Козак.

Нагадаем, што на паседжаньні зь “вертыкальлю” 31 ліпеня Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Мы нащупали эти компьютерную связь – собственность США. Поставлены американцами через посольство американские компьютеры, установлены в каждом районе. В момент выборов 15—17 тысяч наблюдателей, которые они хотят собрать, на выходе – это югославский сценарий – опрашивают избирателей: “Вы за кого? За того? За того?” – неважно, что они скажут. К моменту закрытия участковых избирательных комиссий по компьютерной связи, коммуникационной связи информация сбрасывается в несколько центров... Эту информацию получают все западные руководители. До начала подсчета официального, законного голосов объявляется некий белорусский Коштуница”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: