Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Замяталін абвінавачвае назіральнікаў у фальсыфікацыі вынікаў выбараў 11:06, 06/08/2001
Першы намесьнік главы Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Замяталін у сваім выступе 3 жніўня перад актывам БПСМ, заявіў пра тое, што ня ўлады, а апазыцыя мае намер сфальсыфікаваць вынікі выбараў у Беларусі. Асноўная роля ў гэтым працэсе, па ягоных словах, будзе належыць назіральнікам ад апазыцыі.
“Яны будуць праінструктаваны зьдзейсьніць правакацыю, ствараць скандальнае становішча. Будуць праканструктаваны прыставаць да членаў участковай камісіі, да выбаршчыкаў і праводзіць простыя цалкам правакацыі, - заявіў Уладзімер Замяталін. – Напрыклад. Падыходзяць да выбаршчыка й кажуць: на табе 10 даляраў, твая задача – не галасуй, нікога не выкрэсьлівай, а вынесі бюлетэнь з таго боку, не кідай у сьметніцу. Гэты бюлетэнь забіраюць і робяць сто ксэракопіяў. Пасьля гэтага запрашаюцца журналісты й гэтую кучу нібы выпадкова знаходзяць побач з выбарчым участкам. Але ў гэтых ста бюлетэнях будуць выкрэсьленыя ўсе трое, а пакінуты адзін чалавек – Лукашэнка. Гэта значыць усе сто бюлетэняў за Лукашэнку. Гэта ўсё здымаецца, пратакаліруецца, і на НТБ праз 10 хвілінаў паказваюць жахі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь”.