Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



34 дэклярацыі на чацьвярох патэнцыйных прэзыдэнтаў
11:15, 06/08/2001

налічыў карэспандэнт “Нашай свабоды”. Лукашэнка, па словах кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы Мікалая Чаргінца, здаў сем дэклярацыяў – на сябе, жонку, маці, цешчу, двух сыноў і ўнучку. Пра памер даходаў Лукашэнкі Чаргінец ня стаў казаць, магчыма, таму, што Лукашэнка цалкам знаходзіцца на дзяржаўным забесьпячэньні.

Першым усе фармальнасьці выканаў Гайдукевіч. Яшчэ 25 ліпеня ён перадаў у ЦВК заяву са згодаю балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты, аўтабіяграфію, дэклярацыю аб даходах на сябе і на сем сваякоў: жонку, дачку, сына, унучку, маці, бацьку й цешчу. Ён таксама заявіў пра гатоўнасьць перадаць прэсе зьвесткі аб даходах.

2 жніўня Сямён Домаш падаў у ЦВК дэклярацыю аб даходах і маёмасьці, а таксама дэклярацыю на жонку, двух сыноў і ўнука, якія жывуць разам зь ім у Гародні, а таксама на маці, сястру й брата – жыхароў Баранавічаў і на цешчу з Гомельскай вобласьці. Больш за ўсё цяжкасьцей было з дэклярацыяй цяжка хворай цешчы. Згодна дэклярацыі, Домаш мае аўтамабіль “Аўдзі”, сумесна з жонкаю валодае жылым домам ў Гародні садовым участкам на 8 сотак і садовым домікам. Гадавы даход склаў 256 тысячаў рублёў. Асобны пункт дэклярацыі – жылы дом у Гародні. Ён быў выкуплены Домашам у сакавіку 1994 года. Аднак пасьля рэферэндуму 1996 года, калi ягоны ўладальнік паставіў подпіс пад патрабаваньнем імпічмэнту Лукашэнкі, Ленініскі раённы суд прызнаў дамову куплі-продажу несапраўднай. Судовая эпапея цягнецца да сёньня.

Уладзімеру Ганчарыку прыйшлося сабраць 11 дэклярацыяў – ня сябе, на жонку, дачку, сына, трох унукаў, маці, брата й дзьвюх сясьцёр. Па асноўным месцы працы даходы за мінулы год склалі каля 2,5 млн. рублёў, за прададзеную “Волгу” – 1300 тыс.рублёў, за прададзены гараж – 1100 тысячаў. На ўсялякі выпадак Ганчарык задэкляраваў даход з адной лекцыі (5 тысячаў рублёў) і тры падарункі да юбілею. Рэгістрацыя кандыдатаў павінна скончыцца 15 жніўня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: