Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
80% эспэртаў лічаць, што выбары прэзыдэнта Беларусі ня будуць свабоднымі й справядлівымі 11:17, 06/08/2001
“Як вы думаеце, ці будуць выбары прэзыдэнта Беларусі ў 2001 годзе свабоднымі й справядлівымі?” – з такім пытаньнем да грамадзкіх лідэраў і экспэртаў зьвярнуліся супрацоўнікі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў у ходзе апытаньня, праведзенага ў ліпені.
На анкету адказалі 65 чалавек, якія прыкладна напалову прадстаўляюць дзяржаўныя й недзяржаўныя арганізацыі. Пераважная большасьць зь іх – 80 адсоткаў – лічаць, што выбары ня будуць свабоднымі й справядлівымі. 11 адсоткаў рэспандэнтаў трымаюцца супрацьлеглай думкі. Астатнім (9 адсоткам) цяжка было адказаць на прапанаванае пытаньне.
42 адсоткі экспэртаў трымаюцца меркаваньня, што большасьць выбаршчыкаў прагаласуе на прэзыдэнцкіх выбарах за прэтэндэнта з кааліцыі пяцёх дэмакратычных кандыдатаў. Каля трэці (35 адсоткаў) лічаць, што насельніцтва рэспублікі аддасьць свае галасы А.Лукашэнку, а 11 адсоткаў – іншаму кандыдату. Астатнім (12 адсоткам) цяжка было адказаць на пытаньне “За каго прагаласуе на прэзыдэнцкіх выбарах большасьць выбаршчыкаў”.