Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Незалежнае назіраньне» аб’яўлена па-за законам 11:18, 06/08/2001
Міністэрства юстыцыі Беларусі папярэджвае, што асобы, якія дзейнічаюць ад імя незарэгістраваных палітычных партыяў, прафэсыйных саюзаў і іншых грамадзкіх аб`яднаньняў, могуць быць прыцягнуты да адказнасьці па арт. 167-10 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (КоАП). Адпаведная заява распаўсюджана Мінюстам 3 жніўня. У сувязі з гэтым Мінюст заяўляе што аб`яднаньне "Незалежнае назіраньне" не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку і "не мае права ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".
Як адзначаецца ў дакумэнце, апошнім часам "асобныя друкаваныя выданьні распаўсюджваюць зьвесткі аб дзейнасьці незарэгістраваных грамадзкіх фармаваньняў". У прыватнасьці, "Белорусская деловая газета" у артыкуле "Независимое наблюдение" (за 25 ліпеня), а таксама ў інтэрвію газэце Мечаслава Грыба "Наблюдение с препятствиями" (за 27 ліпеня) інфармавала чытачоў аб стварэньні і пачатку дзейнасьці саюзу грамадзкіх аб`яднаньняў грамадзянскай ініцыятывы "Незалежнае назіраньне", у якую ўвайшло некалькі зарэгістраваных арганізацыяў і грамадзкае аб`яднаньне "Рух за дэмакратычныя й свабодныя выбары".
У сувязі з гэтым Мінюст заяўляе, што аб`яднаньне "Незалежнае назіраньне" не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку і "ня мае права ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". "Руху за дэмакратычныя свабодныя выбары" было адмоўлена ў рэгістрацыі яшчэ ў лістападзе 2000 года, а 15 студзеня 2001 года Вярхоўны суд пацьвердзіў правільнасьць гэтага рашэньня, гаворыцца ў заяве Міністэрства юстыцыі.