Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
The Wall Street Journal: Лукашэнка запазычвае ў Мілошавіча не асобныя старонкі, але “поўны збор твораў»
11:16, 07/08/2001

«Узыходзячае сонца» - так называецца артыкул, апублікаваны ўчора ўвечары ў эўрапейскім выпуску ўплывовай амэрыканскай газэты The Wall Street Journal и прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. «Падобна старажытнаму фараону, якому мроіліся пакуты, калі ён ня вызваліць ізраільцянаў, абсалютны ўладар Беларусі знаходзіцца ў палоне цёмных прыкметаў і прадчуваньняў"– піша The Wall Street Journal. - Лукашэнка запазычвае ў Мілошавіча не асобныя старонкі, але “поўны збор твораў». Але калі спадар Лукашэнка жадае пазьбегнуць лёсу Мілошавіча, ён павінен не капіяваць ягоныя паводзіны».

 ПАЛIТЫКА 

Хакейная дур Лукашэнкі абыходзіцца краіне ў дзесяткі мільёнаў даляраў
11:15, 07/08/2001, «Беларускі час»

Захлынаючыся ад захапленьня клапатлівага спартовага прэзыдэнта і суперхуткаснага будаўніцтва палацаў, дзяржаўныя СМІ “забывалі” паведаміць адну маленькую падрабязнасьць – колькі гэта каштуе. Калі прасьцей, у колькі абыходзіцца хакейная дур беларускаму народу. Па некаторых дадзеных, у агуле выдаткі на будаўніцтва 7 палацаў склалі 30-35 мільёнаў даляраў і суму, эквівалентную гэтай, у беларускіх рублях. Гэта пры тым, што Беларусь вінна Расеі за энэрганосьбіты некалькі сотняў мільёнаў даляраў.

Неабыякавыя ля беларускага тэлебачаньня
11:14, 07/08/2001

Ланцуг неабыякавых людзей з партрэтамі ахвяраў палітычных рэпрэсыяў рэжыму Лукашэнкі – Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завадзкага, Генадзя Карпенкі, Анатоля Майсені, Андрэя Клімава й Валеры Шчукіна – стане ў чацьвер 9 жніўня а 17.00 ля будынку тэлецэнтра ў Менску. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, у камэнтары гэтай ініцыятывы, адзначыў: “Для мяне прозьвішчы Зімоўскі, Азаронак, Новікаў – сінонімы слова “хлусьня”. Сёньняшняе БТ гэта рассаднік хлусьні і калектыўны саўдзельнік злычынства – выкраданьня вядомых у Беларусі людзей. У спробе замоўчваць ці скажаць тое, што здарылася зь Віктарам Ганчаром, Юры Захаранкам, Генадзем Карпенкам і іншымі ахвярамі дыктатуры, дзяржаўныя СМІ становяцца ў адзін шэраг з арганізатарамі й выканальнікамі злачынстваў”.

У Беларусі знайшлі “тэрарыста”
11:13, 07/08/2001, «Время новостей»

Працягваецца сьледзтва па факту выбуху на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску ўначы 31 траўня. У якасьці галоўнага падазронага сьледчая група КДБ назвала ў канцы мінулага тыдня члена моладзевага крыла Беларускага народнага фронту 17-гадовага Івана Тамашэвіча. Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся напярэдадні прыбыцьця ў беларускую сталіцу на саміт главаў дзяржаваў СНД расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Агітацыя за Лукашэнку ўжо пачалася
11:12, 07/08/2001

Грамадзкае аб’яднаньне “Цитадель”, створанае па ініцыятыве Брэсцкага аблсавету ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, членамі якога сталі многія прадстаўнікі ўлады й БПСМ, не дачакаўшыся рэгістрацыі А.Лукашэнкі ў якасьці кандыдата, праводзіць інфармацыйную працу з насельніцтвам, пераконваючы людзей, што сем гадоў прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі – лепшае, што магло быць у Беларусі.

Уборочная кампания как элемент предвыборной
11:11, 07/08/2001

Александр Лукашенко заявил, что нынешняя кампания по уборке урожая имеет важное значение для государства в силу больших политических событий - предстоящих президентских выборов. Об этом Лукашенко сообщил на селекторном совещании с руководителями областных и районных исполнительных комитетов. В совещании также принимают участие члены правительства.

Крэдытаваньне сельскай гасдаркі працягваецца
11:10, 07/08/2001

Для забеспячэньня ўборкі ўраджаю сельскагаспадарчым арганізацыям Беларусі будзе выдадзена 40 тысячаў тонаў дызельнага паліва і 20 тысячаў тонаў аўтамабільнага бензіну ў выглядзе таварнага крэдыту. Такое даручэньне Дзяржаўнаму камітэту па матэрыяльных рэзэрвах утрымліваецца ў пастанове, якая прынята Саветам Міністраў.

Мілошавіч губляе партыю
11:09, 07/08/2001

Кіраўніцтва Сацыялістычнай партыі Сэрбіі ўпершыню адкрыта запярэчыла свайму лідэру Слабадану Мілошавічу, які, са сьледчага ізалятару ў Гаазе спрабуе кіраваць справамі партыі. Сацпартыя выходзіць з-пад кантролю Слабадана Мілошавіча.

АБСЭ заяўляе аб верагоднасьці непрызнаньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі
11:08, 07/08/2001

Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе абвінавачвае Беларусь у парушэньні міжнародных пагадненьняў і патрабуе дапусьціць назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары. Як гаворыцца ў заяве дырэктара Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека Жэрара Студманна, што паступіла у аўторак, “ніколі яшчэ дзяржава-член АБСЭ не адмаўляла ва ўезьдзе членам Місіі назіральнікаў АБСЭ”.

Frankfurter Rundschau: за чатыры тыдні да прэзыдэнцкіх выбараў Лукашэнка падазраецца ў забойствах
11:07, 07/08/2001

“Беларускія ўцекачы абвінавачваюць прэзыдэнта Лукашэнку ў арганізацыі выкраданьняў і забойстваў апанентаў рэжыму”, - артыкул з такім назовам была апублікаваны ўчора ў нямецкай газэце Frankfurter Rundschau. Журналіст Штэфан Кох піша: “На беларускае кіраўніцтва падае жахлівае падазрэньне: за чатыры тыдні да прэзыдэнцкіх выбараў яно абвінавачваецца ў арганізацыі зьнікненьняў апазыцыянэраў. Гэтыя абвінавачваньні ня толькі сыходзяць з самой Беларусі, яны былі сур’ёзна ўспрыняты і ў Злучаных Штатах Амэрыкі”.

Палкоўнік Алкаеў баіцца за сваё жыцьцё
11:06, 07/08/2001

Жонка былога начальніка Менскага сьледчага ізалятара Алега Алкаева Ірына не падцьвердзіла зьвестак пра тое, што ейны муж эмігрыраваў у Нямеччыну. Як паведаміла Радыё Свабода, па словах Ірыны Алкаевай, ужо больш за месяц ейны муж знаходзіцца ў сваякоў Расеі, і яна ня мае зьвестак пра тое, што ён адтуль кудысьці зьехаў. Галоўнай прычынай ад’езду ў Расею Алега Алкаева ягоная жонка назвала апасеньне за жыцьцё.

Стыхійны мітынг ля Дому ўраду мацярок забітых салдатаў
11:05, 07/08/2001

Стыхійны мітынг каля Дому ўраду адбыўся ўчора ў Менску. Маці загінулых у беларускіх войсках салдатаў пратэставалі супраць ігнараваньня іхніх праблемаў дзяржаўнымі чыноўнікамі. Кіраўнік так званай “палаты прадстаўнікоў” Вадзім Папоў прыняць людзей адмовіўся.

Маладзёвыя арганізацыі Беларусі пратэстуюць супраць рэпрэсыяў уладаў
11:04, 07/08/2001

Вядомыя дэмакратычныя маладзёвыя арганізацыі Беларусі 6 жніўня выступілі з сумеснаю заяваю супраць рэпрэсыўных дзеяньняў уладаў перад выбарамі. Заяву падпісалі 17 арганізацыяў, у тым ліку “Малады Фронт”, “Моладзь Аб’яднанай грамадзянскай партыі”, ЗУБР, “Маладая грамада” “Маладыя сацыял-дэмакраты”. “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў” і іншыя. Маладзёвыя арганізацыі заявілі, што па меры набліжэньня даты прэзыдэнцкіх выбараў рэпрэсыі супраць іх узмацняюцца.

За прадвыбарчай кампаніяй будзе сачыць пракуратура
11:03, 07/08/2001

У Пракуратуры Беларусі створана рабочая група па назіраньні за выкананьнем заканадаўства аб выбарах. Пра гэта праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку генэральны пракурор Віктар Шэйман, якога Аляксандар Лукашэнка прыняў 6 жніўня са справаздачаю. Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, у размове з генпракурорам Лукашэнка падкрэсьліў асаблівую важкасьць забесьпячэньня законнасьці падчас правядзеньня прадвыбарчай кампаніі.

“Свабода” і “Свабодная Эўропа” пашыраюць вяшчаньне на Беларусь
11:02, 07/08/2001

Кіраўніцтва радыёстанцыяў “Свабода” і “Свабодная Эўропа” аб’явіла пра пашырэньні вяшчэньня на Беларусь. На кароткіх хвалях аб’ём перадачаў падвойваецца – з 4 да 8 гадзінаў, а на сярэдніх – павялiчваецца з 7 да 10 гадзінаў. У сярэднехвалявым дыяпазоне перадачы трансьлююцца на Беларусь літоўскай філіяй амэрыканскіх радыёгаласоў - радыёстанцыяй “Балтыйскія хвалі”. Прэзыдэнт радыёстанцыяў Томас Дайн не хаваў, што дадзеная ініцыятыва прысьвечана прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі, што прызначаныя на 9 верасьня.

Працягваюцца спробы ліквідацыі прафсаюзаў
11:01, 07/08/2001, www.praca.by

На Магілёўскім мясакамбінаце ажыцьцяўляецца спроба ліквідацыі прафсаюзнай арганiзацыі. Па словах старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднаньня прафсаюзаў Анатоля Любчанкі, заводзкая прафарганізацыя прадпрыемства ліквідуецца па ініцыятыве кіраўніцтва камбінату. У прафсаюзную арганізацыю прадпрыемства ўваходзяць каля 1200 чалавек.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: