Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маладзёвыя арганізацыі Беларусі пратэстуюць супраць рэпрэсыяў уладаў 11:04, 07/08/2001
Вядомыя дэмакратычныя маладзёвыя арганізацыі Беларусі 6 жніўня выступілі з сумеснаю заяваю супраць рэпрэсыўных дзеяньняў уладаў перад выбарамі. Заяву падпісалі 17 арганізацыяў, у тым ліку “Малады Фронт”, “Моладзь Аб’яднанай грамадзянскай партыі”, ЗУБР, “Маладая грамада” “Маладыя сацыял-дэмакраты”. “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў” і іншыя. Маладзёвыя арганізацыі заявілі, што па меры набліжэньня даты прэзыдэнцкіх выбараў рэпрэсыі супраць іх узмацняюцца.
“Больш за 15 актывістаў “Маладога фронту” і маладых людзей БНФ былі выкліканы ў КДБ... Менская міліцыя разграміла офіс маладзёвай кааліцыі – Маладзёвага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу, “Моладзі Аб’яднанай грамадзянскай партыі”, Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў, “Маладых сацыял-дэмакратаў”. Пасьля адной з такіх самых акцыяў былі затрыманыя й зьбітыя некалькі дзесяткаў актывістаў руху ЗУБР. Затрыманьні, запужваньні, зьбіцьцё маладых людзей, якія прымаюць актыўны ўдзел у прадвыбарчай кампаніі, працягваюцца па ўсёй краіне. Маладзёвыя арганізацыі выказваюць свой рашучы пратэст супраць дзеяньняў уладаў. Нягледзячы на ціск, мы будзем працягваць сваю працу”, – гаворыцца ў заяве.