Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Стыхійны мітынг ля Дому ўраду мацярок забітых салдатаў
11:05, 07/08/2001

Стыхійны мітынг каля Дому ўраду адбыўся ўчора ў Менску. Маці загінулых у беларускіх войсках салдатаў пратэставалі супраць ігнараваньня іхніх праблемаў дзяржаўнымі чыноўнікамі. Кіраўнік так званай “палаты прадстаўнікоў” Вадзім Папоў прыняць людзей адмовіўся.

Усе, хто сабраўся ля Дому ўраду, дзе разьмяшчаецца так званая “палата прадстаўнікоў”, лічаць, што сталі закладнікамі “Закону аб звароце грамадзянаў”. У 1996 годзе Алякандар Лукашэнка ініцыяваў у закон такую папраўку: калі дзяржаўная асоба палічыла, што праблема вырашаная, усялякая перапіска з чалавекам спыняецца. Такім чынам, чынавенства фактычна пазбавілася ад скаргаў тысячаў людзей, якія аббіваюць ганкі дзяржаўных установаў. Вадзім Папоў наогул адмовіўся размаўляць з тымі, хто чакаў у файе. Ягоныя дарадцы напачатку казалі, што ён зьехаў у Віцебск, пасьля ў Гародню, а ў рэшце рэшт сказалі, што “ён вельмі заняты”.

Марыю Альферовіч можна лічыць “ветэранам” паходаў па кабінетах чыноўнікаў. Ужо сем гадоў яна патрабуе дадаковай экспэртызы ў справе забітага ў беларускіх войсках сына. Сёньня ёй у чарговы раз адмовілі ў прыёме. “У прадвыбарчай кампаніі 94-га года Лукашэнка абяцаў народу ліквідаваць арганізаваную злачынасьць, у тым ліку ў арміі. Са сваімі абавязкамі ён не справіўся: злачыннасьць узрасла ў некалькі разоў. Я, маці забітага сына, зьвярталася да Лукашэнкі 400 разоў! У 96-ым годзе была на асабістым прыёме. Ён дзеля мяне пальцам не пашавяліў. Я была пазбаўлена ў гэтай краіне сына й спакойнага жыцьця. І не я адна. Таму што такі прэзыдэнт не павінен быць пры ўладзе, кіраваць дзяржаваю і народам. Таму – за любога іншага, але толькі не за Лукашэнку”, - заявіла Радыё Свабода няшчасная жанчына.

Яшчэ адна маці забітага, Ліна Чайкоўская, знайшла іншы спосаб “адлову” высокіх чыноўнікаў. Так, Аляксандра Лукашэнку яна двойчы перанімала падчас яго наведваньняў царквы. Але адказу на свае просьбы й пытаньні яна так і не атрымала.

Усе пікетчыкі абяцалі, што калі дзяржаўныя чыноўнікі і далей будуць ігнараваць іхнія партабаваньні, такога кшталту выступленьні стануць рэгулярнымі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: