Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палкоўнік Алкаеў баіцца за сваё жыцьцё
11:06, 07/08/2001

Жонка былога начальніка Менскага сьледчага ізалятара Алега Алкаева Ірына не падцьвердзіла зьвестак пра тое, што ейны муж эмігрыраваў у Нямеччыну. Як паведаміла Радыё Свабода, па словах Ірыны Алкаевай, ужо больш за месяц ейны муж знаходзіцца ў сваякоў Расеі, і яна ня мае зьвестак пра тое, што ён адтуль кудысьці зьехаў. Галоўнай прычынай ад’езду ў Расею Алега Алкаева ягоная жонка назвала апасеньне за жыцьцё.

Нагадаем, што прозьвішча Алкаева стала вядомым беларускай грамадзкасьці пасьля агучваньня Ўладзімерам Ганчарыка дадатковых дакумэнтаў аб існаваньні ў краіне так званага “эскадрону сьмерці”.

Ганчарык тады прадставіў рапарты генэрала міліцыі Лапаціка і палкоўніка Алкаева, якія ўтрымлівалі ускосныя доказы злачыннай дзейнасьці гэтага фарміраваньня. У прыватнасьці, Алег Алкаеў падцьвярджаў, што камандзір САХРу Паўлючэнка атрымоўваў у карыстаньне пісталет, зь якога забіваюць асуджанных на сьмерць злачынцаў. Пры гэтым дні, калі гэты пісталет трапляў да Паўлючэнкі, супалі з днямі зьнікненьня Юры Захаранкі, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

Яшчэ да агалошаньня гэтых матэрыялаў Алкаеў зьехаў зь Беларусі. Падобна на тое, што ён не зьбіраецца ў хуткім часе вяртацца. На мінулым тыдні жонка Алкаева Ірына ад ягонага імя падала рапарт аб звальненьні, што падцьвердзілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: